XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 12 па 16 ліпеня
09.07.2018
—
Новости Культуры
|
На фестывалі адбудуцца XXVII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і XVI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск». У аснове канцэпцыі гэтага года тэма малой радзімы, якая знойдзе адлюстраванне ў канцэртах адкрыцця і закрыцця, відэакантэнце, выступленнях артыстаў, а таксама значныя для форуму юбілейныя даты — 80-годдзе кампазітара народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка, 30-годдзе з даты правядзення фестывалю польскай песні і будаўніцтва Летняга амфітэатра. У разнастайных мерапрыемствах фестывалю прымуць удзел і шаркаўчане. Напрыклад, у конкурсе тэматычных тэатралізаваных пляцовак брэндаў гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці. Ірына Груніна і Ганна Рымдзёнак будуць сярод удзельнікаў Нацыянальнага свята традыцыйнага народнага касцюма “Сцяжкі майстэрства-2018”. Майстар Германавіцкага Дома ганчара Сяргей Рымдзёнак пасборнічае ў адной з намінацый конкурсу “Звініць гліна”. Будуць прадстаўлены шаркаўчане і на абласным конкурсе ансамблей народных інструментаў і частушачніц “А музыкі граюць, граюць…” Шырока будзе прадстаўлена мастацтва Украіны і Казахстана. Традыцыйна пройдзе Дзень моладзі са сваімі яркімі праектамі: арт-парадам, фестывалем «Агонь танца» і фестывалем субкультур і здаровага ладу жыцця, патрыятычнай акцыяй, гала-канцэртам фіналістаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі». Поўная праграма форуму апублікавана на афіцыйным сайце фестывалю https://fest-sbv.by/. Андрэй БУРЭЦ. Оставить комментарий
|
|