Дню нараджэння Янкі Купалы было прысвечана мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы. 21.by

Дню нараджэння Янкі Купалы было прысвечана мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы

11.07.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Янка Купала, песню зямля ўскалыхала…» Гэта адзін з радкоў верша паэта Уладзіміра Някляева, які ён прысвяціў класіку беларускай літаратуры Янку Купалу. Песняру зямлі беларускай, як яшчэ называюць паэта і пісьменніка нашай краіны, было прысвечана чарговае мерапрыемства, якое прайшло ў дзіцячай бібліятэцы напярэдадні дня яго нараджэння, 6 ліпеня. Бібліятэкар Людміла Казіцкая засяродзіла ўвагу прысутных дзяцей на юбілейнай даце выхаду ў свет першага зборніка Янкі Купалы “Жалейка”. Упершыню ён быў выдадзены ў 1908 годзе. У зборніку апублікаваны верш паэта “А хто там ідзе?”, які заняў асаблівае месца ў творчасці класіка нашай літаратуры, надоўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам і перакладзены на 82 мовы свету. Зборнік двойчы канфіскоўваўся царскімі ўладамі. Публікацыя “Жалейкі” адыграла значную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры і творчага крэда яе аўтара. Шматлікія літаратурныя крытыкі адзначалі, што “Жалейка” выражала ўздым тагачаснага грамадства.

Дзеці вельмі ўважліва слухалі цікавы аповед пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Некаторыя з іх пранікнёна чыталі вершы паэта, выказвалі сваё разуменне пачутых твораў. Кожны з іх намаляваў на паперы кветкі, якія найбольш падабаюцца. У купальскую ноч, як вядома, расліны надзяляюцца цудадзейнай сілай. Таму дзеці, намаляваўшы свае кветкі, марылі і загадвалі самыя запаветныя жаданні з надзеяй, што яны абавязкова здзейсняцца.

Усе дзеці прынеслі з сабой вянкі, якія загадзя сплялі дома са сваімі матулямі і бабулямі. Узяўшыся за рукі, выконваючы беларускія народныя песні, хлопчыкі і дзяўчынкі рушылі на ўзбярэжжа ракі, каб, загадаўшы жаданне, кінуць сплеценыя зёлкі ў ваду. Магчыма, што мары іх збудуцца, бо Купалле — свята чароўнае, знітаванае вялікім мноствам загадак і таямніц.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1766 IMG_1767 IMG_1769 IMG_1771 IMG_1776 IMG_1780 IMG_1781 IMG_1784 IMG_1791 IMG_1793 IMG_1795 IMG_1810 IMG_1813 IMG_1818 IMG_1824 IMG_1840 IMG_1845 IMG_1847

 

 

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика