Гармонія душы ў ландшафтнай кампазіцыі. 21.by

Гармонія душы ў ландшафтнай кампазіцыі

13.07.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Сям’я Аксаны Станіславаўны і Аляксандра Васільевіча Навумовічаў стала пераможцам у намінацыі «Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрных жылых дамоў». Завітала да іх на ўчастак, каб паглядзець, перадаць вопыт навядзення парадку, расказаць вам, паважаныя чытачы, пра асаблівасці аднаго з лепшых участкаў горада.

IMG_0073
Сям’я жыве па вуліцы Партызана Барэйкі ў Століне. Нават праязджаючы па дарозе, можна ўбачыць, што гаспадары клапоцяцца не толькі пра тое, што за агароджай, але і перад ёю. Даволі вялікая тэрыторыя ад дарогі да агароджы засеяна травою. Пасярэдзіне раскінулася клумба, на якой занялі сваё месца гладыёлусы, вяргіні і аксаміткі. Пад самой агароджай — рады гладыёлусаў. Яшчэ гэты домік вылучаецца сваім прыгожым каваннем, якім упрыгожаны ганак.

Гаспадыня дома Аксана Станіславаўна праводзіць па сваіх уладаннях і паказвае кветкі, дэкаратыўныя расліны. На двары растуць туі, рададэндроны, клематысы,  ружы, півоні, ліліі, гваздзікі, хоста, ляўконіі і многа іншых раслін.

Раскінуўся маленькі вадаём, каля якога прымасціліся дэкаратыўныя статуэткі. З другога боку знаходзіцца вялікая клумба з кветкамі, якую “ахоўваюць” таксама дэкаратыўныя наглядальнікі – гномікі, жабы, вожык, качка.

Не абышлося, канешне, на ўчастку і без петуняў, якія размешчаны ў гаршках па перыметры дома.IMG_0107

Гаспадары жывуць тут з 2007 года. Але вось ужо гадоў пяць, як актыўна заняліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Пакуль ішло будаўніцтва, не было магчымасці ўкараніць усе свае планы.  Але гаспадары пакрыху ішлі да іх здзяйснення. Напрыклад, ужо вялікія туі былі куплены зусім маленькімі і высаджаны на сваё месца.

— Для іх падкормкі купляю спецыяльныя ўгнаенні, каб раслі хутчэй, выглядалі лепш. Таксама ўсе кветкі і расліны сістэматычна падкормліваю. Без дадатковага харчавання не было б таго, што маем. Канешне, часу займае гэта многа. Пачынаю карміць петуніі і нават не заўважаю, як прабягае гадзіна – паўтары вечара, — дзеліцца Аксана Станіславаўна.

Штогод на падворку з’яўляецца нешта новае: то дэкаратыўную агароджу паставілі, то арку для клематысаў. Таксама штогод набываюць адну-дзве новыя расліны: ці кусты, ці кветкі. Ды і свае старанна размнажаюць.

— Не скажу, што для падтрымання парадку, прыгожага афармлення ўчастка патрэбны вялікія грошы. Дакладней, яны і патрэбны, каб выканаць абсалютна ўсе пажаданні. Напрыклад, мне хацелася б устанавіць дэкаратыўную каваную падстаўку пад кветкі. Для яе і месца ёсць цудоўнае. Але пакуль па сродках для нас гэта вельмі многа, — гаворыць гаспадыня. – Калі ж рассаджваць кусты, збіраць штогод насенне і клубняплоды кветак, то паступова назапашваецца база. І падтрыманне парадку становіцца не такой і дарагой справай.

Гаспадары практычна ўсё на сваім участку робяць самі. Стараюцца як мага больш узяць прыродных матэрыялаў для ўчастка. Напрыклад, тое ж каменне для афармлення вадаёма, клумб збіралі самі, а пасля расфарбавалі і атрымалася прыгожа і цікава.

— Галоўнае ў добраўпарадкванні – гэта жаданне. Я люблю, калі прыгожа, таму работа дастаўляе мне асалоду. І да кожнага куточка свайго падворка падыходзіць з пункту гледжання гармоніі: патрэбна ўсё разглядаць цэласна, як кампазіцыю, — кажа Аксана Станіславаўна.

У сям’і выхоўваецца трое дзетак – чатырнаццацігадовая Аліна, адзінаццацігадовы Ягор і чатырохгадовая Ангеліна. Дзеткі – таксама маміны памочнікі, якія любяць кветкі.

 

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Сям’я Аксаны Станіславаўны і Аляксандра Васільевіча Навумовічаў стала пераможцам у намінацыі «Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрных жылых дамоў»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика