Каб пажылым было цікава. 21.by

Каб пажылым было цікава

10.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Абноўлены будынак на рагу вуліц Садовай і Ленінскай у цэнтры горада гасцінна расчыніў свае дзверы ў ліпені. Многія несвіжане  ўжо ведаюць, што тут размяшчаюцца два аддзяленні раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту.

Не так даўно ў апошнім адбылася сустрэча актыўных і нераўнадушных людзей. Іх ветліва сустрэў загадчык аддзялення А.І. Майсеня, які абазначыў тэматыку дня. Першай была гутарка старшага інспектара прафілактыкі ААПП Нясвіжскага РАУС старшага лейтэнанта міліцыі Т.І. Кульбіцкай. Яна акцэнтавала ўвагу прысутных на важных аспектах бяспекі пажылых грамадзян, прафілактыкі насілля ў сям’і. І зазначыла, што ў горадзе ёсць крызісны пакой для пацярпелых. Дзейнічаюць метады пакарання для дэбашыраў і сямейных скандалістаў, іх прыцягваюць да адказнасці, адсяляюць часова з мэтай выпраўлення. За гэта спаганяецца пэўная плата. Таццяна Іванаўна прывяла і лічбу сумнай статыстыкі: за бягучы год у раёне атрымана 300 сігналаў аб дэбошах. Маюць месца выпадкі забойства дзецьмі бацькоў, былі пагрозы забойствам, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Выкарыстаныя меры прафілактыкі і пакарання даюць пэўныя вынікі: колькасць падобных фактаў змяншаецца. Але неабходна памятаць, што трэба правільна выхоўваць дзяцей і ўнукаў, своечасова рэагаваць на негатыўныя выпадкі.

Затым майстар рукадзелля, загадчык раённага цэнтра народнай творчасці Н.С. Богуш запрасіла жадаючых на ўрок бісера-пляцення і іншых відаў дзейнасці.

Большасць пажылых людзей зацікавілася праектам раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвона Крыжа “Здаровае старэнне”. Заняткі праводзіла валанцёр Г.Л. Бушмакіна, якая коратка спынілася на важных момантах, што садзейнічаюць здароваму жыццю, падкрэсліла неабходнасць і актуальнасць актыўнага ладу, пазітыўнага настрою, заняткаў спартыўнымі мерапрыемствамі, здаровага харчавання. Удзельнікі суст-рэчы запоўнілі анкеты па галоўных параметрах сваіх арганізмаў, адказы на самыя цікавыя і патрэбныя пытанні. Усё прахо-дзіла ў атмасферы цёплай і сяброўскай, за “салодкім” сталом.

Вынікі сустрэчы ў аддзяленні дзённага знаходжання грама-дзян пажылога ўзросту падвёў яго загадчык А.І. Майсеня. Ён паведаміў, што далейшыя сустрэчы і мерапрыемствы будуць праводзіцца з улікам пажаданняў і прапаноў, выказаных аўдыторыяй.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абноўлены будынак на рагу вуліц Садовай і Ленінскай у цэнтры горада гасцінна расчыніў свае дзверы ў ліпені. Многія несвіжане  ўжо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика