Народный клуб национальных культур «Дружба» Ильюшинского СДК принял участие в «Яблычным фэсце». 21.by

Народный клуб национальных культур «Дружба» Ильюшинского СДК принял участие в «Яблычным фэсце»

24.08.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую суботу ў вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна прайшло абласное свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”, прысвечанае Году малой радзімы. На творчую сустрэчу прыехалі калектывы з 14 раёнаў Віцебшчыны. Сярод іх і ўшачане – народны клуб нацыянальных культур “Дружба” Ільюшынскага СДК.

Самадзейныя калектывы выступалі на сцэне, прымалі ўдзел у арганізаванай на “Яблычнай алеі” выставе-прэзентацыі творчай дзейнасці, абменьваліся вопытам,  спявалі, танцавалі, частавалі прысутных духмянымі стравамі, якія прыгатавалі па даўніх рэцэптах. Наш клуб “Дружба”, які прадставілі Аляксандра Візгалава, Вольга Мацулевіч, Марыя Алексяёнак і Вераніка Лабэцкая (на здымку), падрыхтаваў да свята прэзентацыю “Прывітанне з малой радзімы”, а таксама стравы нацыянальнай кухні: паспрабаваўшы яблычны пірог, башкірскія яблыкі з тварагом, рускія аладкі, многія госці засталіся ў захапленні і прасілі падзяліцца рэцэптамі.

– “Яблычны фэст” праводзіцца ў Шаркаўшчынскім раёне з 2015 года, мы ж атрымалі запрашэнне на свята ўпершыню, а таму адгукнуліся на яго з вялікім задавальненнем! – расказвае кіраўнік клуба Вераніка Уладзіміраўна Лабэцкая. – Незабыўныя ўражанні ў нас пакінула наведванне музея садавода-селекцыянера Івана Сікоры. За сваё жыццё ён вывеў сотні гатункаў яблынь, груш, вырошчваў ружы, вінаград, дэкаратыўныя расліны. Адным з першых у Еўропе распрацаваў метады лячэння і амаладжэння пладовых дрэў. Ля гібрыднага сада Івана Паўлавіча некалькі гадоў таму была ўстаноўлена скульптура “Памяці Сікоры”. Раім ушачанам пабываць у гэтым цікавым месцы!

Удзельнікі народнага клуба вярталіся дадому не толькі з добрым настроем і планамі на будучае, а і з Дыпломам упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама за актыўны ўдзел у “Яблычным фэсце-2018”.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу ў вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна прайшло абласное свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”, прысвечанае Году малой радзімы. На творчую...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика