Адкрыты ў Дзень пісьменства памятны знак «Янава слова» сімвалізуе роднае слова, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў. 21.by

Адкрыты ў Дзень пісьменства памятны знак «Янава слова» сімвалізуе роднае слова, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў

06.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

2 верасня ў Іванаве адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Янава слова» у гонар XXV юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Скульптурная кампазіцыя размешчана на пешаходнай вуліцы 17 Верасня ў цэнтры горада.

День письменности-2018 (63)
Аўтарамі кампазіцыі з’яўляюцца скульптары Аляксей Сарокін, Алесь Шаціла і архітэктар Ганна Багаткіна. Памятны знак выкананы ў выглядзе сонечнага гадзінніка, галоўны элемент якога – замацаванае ў мармуровай чашы пяро. Да яе прымацаваны камяні, на якіх выгравіравана назва старажытнага горада, які прыняў удзел у XXV Дні беларускага пісьменства.

Памятны знак «Янава слова» сімвалізуе роднае слова, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў, абуджае цікавасць да пазнання свету, дапамагае шанаваць і берагчы наша мінулае. Гэта каштоўная спадчына, увасабленне жывой повязі пакаленняў.

На ўрачыстым адкрыцці памятнага знака з прывітальным словам выступіў старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун:

– Я сардэчна віншую ўсіх прысутных з Днём беларускага пісьменства. Гэтае свята ў чарговы раз звяртае нас да духоўных каштоўнасцяў, закладзеных кнігамі, – маральнай чысціні і самаадданай любові да нашай малой радзімы. Мы ганарым-ся тым, што ў гэтым годзе XXV Дзень беларускага пісьменства прымае іванаўская зямля, якая багатая на творчыя асобы і славіцца сваёй літаратурнай спадчынай. І для таго, каб у іванаўцаў застаўся напамін аб юбілейнай даце, рашэннем экспертнай камісіі быў зацверджаны памятны знак «Янава слова». Спадзяюся, што скульптурная кампазіцыя будзе несці не толькі дэкаратыўную, але і адукацыйную функцыю (на знаку можна прачытаць назвы ўсіх гарадоў-сталіц Дзён пісьменства). Мяркую, што памятны знак стане турыстычным аб’ектам.

1
Юбілейны Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Іванава (фотарэпартаж)

 

Юрый Бісун адзначыў, што напярэдадні свята беларускага пісьменства былі абноўлены сацыякультурныя аб’екты горада, з’явілася пешаходная вуліца, змяніўся парк, дзе прайшлі асноўныя мерапрыемствы свята.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця памятнага знака «Янава слова» прымалі паважаныя госці свята – міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга і іншыя.

Таццяна Палхоўская.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> 2 верасня ў Іванаве адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Янава слова» у гонар XXV юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Скульптурная кампазіцыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика