Юбілейны Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Іванава (фотарэпартаж)
06.09.2018
—
Новости Культуры
|
>
Так, у першы дзень прайшлі навукова-практычная канферэнцыя «Іванаўскія чытанні» і фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». А ў Варацэвічах, у раённым музейным комплексе імя Напалеона Орды, на міжнародны «круглы стол» «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» сабраліся беларускія і замежныя пісьменнікі. Літаратары з Расіі, Эквадора, Казахстана, Украіны, Польшчы, Літвы, Узбекістана, Башкартастана і іншых краін абмеркавалі пытанні мастацкага перакладу, шляхі да зносін мастацкага слова розных народаў. Прыемна адзначыць, што на «круглым стале» была ўзнагароджана наша зямлячка, паэт і пера-кладчык Марыя Кобец. Ганаровую грамату рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» за ўмацаванне міжнародных літаратурных кантактаў і папулярызацыю беларускай літаратуры за мяжой Марыі Кобец уручыў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч.
Са святочнай сцэны прагучалі цёплыя словы віншаванняў ад ганаровых гасцей. Так, віталі ўдзельнікаў і гледачоў намеснік Прэм’ер-міністра І.В. Петрышэнка, міністр інфармацыі А.М. Карлюкевіч, міністр адукацыі І.В. Карпенка, міністр спорту і турызму С.М. Кавальчук, старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В. Ліс, старшыня Іванаўскага райвыканкама Ю.Ю. Бісун, Уладыка Веніамін, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі.
Тут, на галоўнай сцэне, ушанавалі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» за творы, напісаныя ў 2017 годзе. Усе пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і сімвалы Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Узнагароды лаўрэатам уручалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і сустаршыня журы прафесар Іван Саверчанка. Увогуле, усе падзеі былі прысвечаны кнізе і прыгожаму пісьменству. Так, працаваў фестываль кнігі і прэсы, дзе госці знаёміліся з лепшымі выданнямі краіны, наведвалі прэзентацыі і музычна-паэтычныя чытанні, сустракаліся і размаўлялі з пісьменнікамі, удзельнічалі ў конкурсах, віктарынах і грамадска-культурных акцыях, глядзелі выставу абласных і раённых СМІ. Свае навінкі, бестселеры і арыгінальныя выданні прывезлі беларускія выдавецтвы. Прыцягвала ўвагу незвычайная экспазіцыя – друкарскі двор 16 стагоддзя, дзе кожны жадаючы мог пабачыць прынцып работы друкарскага станка і паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Было арганізавана гашэнне маркі і паштовага канверта, прысвечаных юбілейнаму Дню пісьменства. На працягу ўсяго свята паўсюль гучала музыка, выступалі лепшыя народныя калектывы і выканаўцы, прадстаўлялі сваю сувенірную прадукцыю майстры Брэсцкай вобласці, праходзілі майстар-класы па традыцыйных рамёствах. Вялікі кірмаш падрыхтавалі беларускія прадпрыемствы, а пачаставацца смачнымі стравамі можна было на фэсце беларускай кухні. Прайшлі і шматлікія спартыўныя спаборніцтвы. …У завяршэнне эстафета свята пісьменства была ўрачыста перададзена гораду Слоніму Гродзенскай вобласці. Наталля МІЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе юбілейнае, дваццаць пятае рэспубліканскае свята... |
|