Удзельнікі экспедыцыі «Дарога да Святыняў» падзяліліся Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй з жыхарамі Лагішына. 21.by

Удзельнікі экспедыцыі «Дарога да Святыняў» падзяліліся Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй з жыхарамі Лагішына

06.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Благодатный огонь в Логишине
Шмат прыгожа апранутых жыхароў Лагішына, і дарослых, і дзяцей, сабралася каля крыжа на перасячэнні вуліц Савецкай і Андрыевіча. У руках яны трымалі свечкі і некага з нецярплівасцю чакалі. Менавіта ў гэты дзень, 1 верасня, у гарадскі пасёлак завіталі ўдзельнікі XXV Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй.

Нагадаю, што Экспедыцыя стартавала 29 жніўня ад Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску, дзе беражліва захоўваюць Жыватворны Агонь ад Труны Гасподняй. Лампаду з ім, а таксама цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону Пакрову Прасвятой Багародзіцы вернікі неслі праз населеныя пункты, якія ляжалі на шляху да сталіцы Дня беларускага пісьменства горада Іванава.

Благодатный огонь в Логишине (1)
Благодатный огонь в Логишине (31)
Благодатный огонь в Логишине (2)
Благодатный огонь в Логишине (3)
Благодатный огонь в Логишине (4)
На мяжы Івацэвіцкага і Пінскага раёнаў прывітальнай песняй сустрэлі ўдзельнікаў Экспедыцыі артысты Стытычаўскага Дома культуры – калектыў «Рабіначкі». Хлебны каравай, выпечаны руплівымі гаспадынькамі Піншчыны, прыняў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, галоўны адміністратар Экспедыцыі, які бярэ ўдзел у ёй з самага пачатку, Міхаіл Загорскі. Сярод членаў Экспедыцыі была таксама і Ніна Загорская, кіраўнік праекта.

У Лагішыне госці прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах. Па-першае, у Дзень ведаў правялі ўрок міра ў мясцовай школе. Перад вучнямі выступілі былы міністр інфармацыі Анатоль Бутэвіч, радыёжурналіст Людміла Вітаховіч і паэт Вадзім Спрын-чан. Анатоль Бутэвіч расказаў пра гісторыю Экспедыцыі, яе ўдзельнікаў, мэты навукова-асветніцкага праекта.

Благодатный огонь в Логишине (5)
Благодатный огонь в Логишине (6)
Благодатный огонь в Логишине (7)
Благодатный огонь в Логишине (8)
Благодатный огонь в Логишине (9)
Благодатный огонь в Логишине (10)
Благодатный огонь в Логишине (11)
Благодатный огонь в Логишине (12)
Благодатный огонь в Логишине (13)
– За 25 год у Экспедыцыі прыняло ўдзел больш за 3 мільёны чалавек, – адзначыў Анатоль Іванавіч. – Праехалі больш за 31 тысячу кіламетраў. Толькі ў гэтым годзе Экспедыцыя пройдзе 1 тысячу кіламетраў. Сёлета ў ёй удзельнічае 32 чалавекі – паэты, артысты, журналісты, археолагі, навуковыя супрацоўнікі, духавенства.

Анатоль Бутэвіч аставіў у падарунак школьнай бібліятэцы беларускамоўнае Евангелле і іншыя кнігі, у тым лику беларускіх аўтараў.

Благодатный огонь в Логишине (14)
Благодатный огонь в Логишине (15)
Благодатный огонь в Логишине (16)
Благодатный огонь в Логишине (17)
Благодатный огонь в Логишине (18)
Благодатный огонь в Логишине (19)
Благодатный огонь в Логишине (20)
Благодатный огонь в Логишине (21)
Благодатный огонь в Логишине (22)
Благодатный огонь в Логишине (23)

Благодатный огонь в Логишине (24)
Благодатный огонь в Логишине (25)
Тым часам ля Дома міласэрнасці збіраліся каталіцкія вернікі на чале з ксёндзам Тадэушам Лагішынскага касцёла святых Пятра і Паўла, каб прайсці хрэсным ходам з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй і цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконай Пакрову Прасвятой Багародзіцы. На скрыжаванні вуліц Савецкай і Андрыевіча яны сустрэліся з праваслаўнымі вернікамі разам з настаяцелем мясцовага храма айцом Уладзімірам і ў адной калоне рушылі да царквы. На шляху да яе калона зрабіла прыпынак ля касцёла, дзе захоўваецца цудадзейная ікона Маці Божай Лагішынскай — Каралева Палесся, і ксёндз сказаў невялікую прамову.

Благодатный огонь в Логишине (26)
Благодатный огонь в Логишине (27)
Благодатный огонь в Логишине (28)
Благодатный огонь в Логишине (29)
Благодатный огонь в Логишине (30)
У царкве Праабражэння Гасподняга ўдзельнік Экспедыцыі протаіерэй Аляксандр Пачопка падзяліўся Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй, запальваючы свечкі прыхаджан. Тое ж самае рабілі потым вернікі, запальваючы адзін аднаму свечкі Жыватворным Агнём. Айцец Уладзімір правёў невялікі малебен, пасля якога ўдзельнікі Экспедыцыі разам з прадстаўнікамі раённай і мясцовай улады, жыхарамі Лагішына пасадзілі Сад Малітвы. Пад карані са-джанцаў чырвонага дуба лягла зямля з усіх маршрутаў, што прайшлі ўдзельнікі Экспедыцыі. Дарэчы, за ўвесь час, што існуе гэты праект, было пасаджана каля 3 тысяч дрэў.

…Узрушаныя, з прасветленымі тварамі, ішлі лагішынцы дамоў, беражліва трымаючы ў руках свечкі з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй. Прыезд Экспедыцыі стаў для іх незабыўнай падзеяй, святам радасці і святла.

Іна УРБАНОВІЧ.
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Шмат прыгожа апранутых жыхароў Лагішына, і дарослых, і дзяцей, сабралася каля крыжа на перасячэнні вуліц Савецкай і Андрыевіча. У руках яны трымалі свечкі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика