Народных звычаяў скарбонка. 21.by

Народных звычаяў скарбонка

07.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1548
Народны фальклорны калектыў “Каліна” Талмачаўскага сельскага дома фальклору добра ведаюць у раёне.

Бярэ свой пачатак “Каліна” з 1985 года. Узнік калектыў на аснове сямейнага калектыву Дарошкаў: бацькі – Дарошка Аляксея Іванавіча, які працаваў загадчыкам мясцовага сельскага клуба, яго жонкі — Праскоўі Навумаўны і іх дзвюх дачок — Веры і Алены. Праз нейкі час да іх далучыліся самыя “пявучыя” галасы вёскі Талмачава. Яны і зараз складаюць аснову гурта. Людзі ў калектыве розных прафесій і ўзростаў, але ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да песні, да мясцовых звычаяў і абрадаў.

Са сваімі яркімі і вобразнымі танцамі, гульнямі і песнямі народны гурт удзельнічаў у фестывалі фальклору “Палескі карагод” у горадзе Пінску, прымаў удзел у аглядзе-конкурсе фальклорных сямейных калектываў “Пад дахам дома майго” ў горадзе Брэсце, у праграме Беларускага тэлебачання “Мой лёс, мая надзея”.

У 1995 годзе пайшоў з жыцця заснавальнік калектыву – Аляксей Іванавіч Дарошка. Але гурт не распаўся, людзі прадоўжылі пачатую ім справу. У яго гонар гурт пачаў насіць назву любімай песні “Каліна”.

Адноўлены і паказаны на раённай сцэне абрады “Гуканне вясны”, “Вяселле”, “Шчадрэц”. Фальклорны калектыў і зараз папаўняе свой рэпертуар старадаўнімі песнямі і гульнямі. Найбольшая колькасць з іх запісана ад Гананайка Алены Яфімаўны. У рэпертуары калектыву налічваюцца больш за 150 мясцовых песень,  абрадаў, танцаў, гульняў.

У 1998 годзе калектыў атрымаў званне “Народны самадзейны калектыў”, дастойна носіць гэтае званне па жыцці, а нядаўна пацвердзіў. Справаздачная праграма адбылася ў вёсцы Гарадная падчас VI Міжнароднага пленэру ганчароў.

Гурт “Каліна” — удзельнік абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” і рэгіянальнага свята традыцыйных зімовых абрадаў “Конікі” ў г. Давыд-Гарадку, раённага свята журавін у в. Альманы. Творчы калектыў зладжана працуе з аўтаклубам, вядзе работу па адраджэнні, захаванні і прапагандзе мясцовага фальклору.

Нядаўна гурт “Каліна” Талмачаўскага сельскага дома фальклору пацвердзіў ганаровае званне “Народны”.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народны фальклорны калектыў “Каліна” Талмачаўскага сельскага дома фальклору добра ведаюць у раёне. Бярэ свой пачатак “Каліна” з 1985 года. Узнік
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика