ДА ДНЯ БІБЛІЯТЭК. Кніжны свет дзвюх Алён. 21.by

ДА ДНЯ БІБЛІЯТЭК. Кніжны свет дзвюх Алён

14.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_3827
Ці на самай справе кнізе ўсё менш адводзіцца часу ў нашым жыцці? Ці кніга ўсё ж мае ўплыў на жыццё чалавека? Пасля наведвання Манькавіцкай бібліятэкі магу сказаць упэўнена: кожны сам вырашае – колькі часу адводзіць друкаванай кнізе. І колькі кніг усё ж патрэбна прачытаць адукаванаму чалавеку.

Манькавіцкая бібліятэка мае дзвюх гаспадынь – Алёну Уладзіміраўну Ворах і Алёну Адамаўну Савончык. Дзве Алёны, якіх кіраўніцтва характарызуе як адказных, старанных, мэтанакіраваных.

Загадчыца бібліятэкі Алёна Уладзіміраўна хоць і мае ў пашпарце месца нараджэння — Украіна, але ўсё сваё свядомае жыццё жыве на Століншчыне, куды пераехалі яе бацькі.

Любоў да кнігі дзяўчыне прывіла яе класны кіраўнік. Алёна палюбіла кнігі так моцна, што стала не толькі пастаянным наведвальнікам школьнай бібліятэкі, а і памагатым бібліятэкара. І далей пайшла ў бібліятэчную справу. Спачатку закончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, а пасля і ўніверсітэт культуры і мастацтва. Працавала бібліятэкарам у Каладнянскай бібліятэцы, пасля — на бібліобусе, а з 2007 года – у Манькавіцкай сельскай бібліятэцы.

У сям’і Алёны Уладзіміраўны выхоўваюцца двое дзяцей. Шасцігадовая Дарына і трохгадовы Арцём літаральна з пялёнак знаёмы з кнігамі. Яны не толькі любяць праводзіць час з друкаванымі выданнямі, а і дасканала ведаюць, што крыўдзіць кнігу ні ў якім разе нельга.

– У нас у доме ведаюць усе, што нават разгорнутую кнігу нельга класці старонкамі ўніз, — расказвае бібліятэкар.

Беражлівыя адносіны да кніг, як і жаданне атрымліваць з іх веды, мама прывівала дзецям у асноўным сваім прыкладам. Яна чытае – чытаюць і дзеці. У сям’і сабрана свая бібліятэка. Асаблівае месца ў ёй – дзіцячай літаратуры. Толькі так, праз кнігу, любоў да яе, паказ тых магчымасцяў, што можна атрымаць з кнігі, – прывіваецца любоў да чытання. А гэта азначае, што кніга не пускае ў жыццё гаджэты, якія ў іншых сем’ях выцясняюць друкаванае слова.

Дарына, бываючы ў кніжных магазінах, заўжды разглядае кнігі. І калі чагосьці няма на паліцах дамашняй бібліятэкі, то абавязкова просіць маму набыць.

І не дзіўна, бо калі Алёна была яшчэ школьніцай і ў рамках праграмы пазнаёмілася з “Маладой гвардыяй” Фадзеева, то напачатку брала кнігу са школьнай бібліятэкі, а пасля папрасіла маму набыць яе. І тады кніга стала ўся ў закладках, каб у любы час можна было вярнуцца і перачытаць любімы ўрывак.

Канешне, акрамя кніг у Алёны шмат і іншых захапленняў. У асноўным – творчыя, якія можна выкарыстоўваць і ў рабоце бібліятэкара. Гэта розныя віды рукадзелля. Вырабы пасля ўпрыгожваюць паліцы бібліятэкі. Калі патрэбна нешта ў дзіцячы сад, то выхавальнікі просяць аб дапамозе. Вось зараз паабяцала пашыць фігуркі агародніны і садавіны з фетру.

Алёна Адамаўна Савончык пайшла ў бібліятэчную справу па слядах сваёй мамы – Таццяны Аляксандраўны, якая ўсё жыццё працавала бібліятэкарам.

Алёна адразу пасля заканчэння школы працавала ў бібліятэцы. Вучылася ў Гродзенскім каледжы мастацтваў, а пасля і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва.

З 2012 года яна працуе ў Манькавіцкай сельскай бібліятэцы. За гэты час кожны чытач стаў практычна родным. Яна ведае іх   па прозвішчы, імені. Зараз усяго зарэгістраваны 682 чытачы, але да канца года абавязкова будзе больш за 800.

Асноўная колькасць – гэта вучні. Не адстаюць ад іх і пенсіянеры, якія рэгулярна прыходзяць за новай кнігай. Хаця многія ўжо перачыталі літаральна ўсе выданні. Ёсць тыя, хто па некалькі разоў на тыдзень прыходзіць у бібліятэку.

– Ад нас не ідуць з пустымі рукамі. Кожнаму мы падбяром кнігу па інтарэсах, – расказвае Алёна Уладзіміраўна.

На базе бібліятэкі працуе клуб “Сяброўка”, які аб’яднаў не толькі аматараў чытання, а і проста жадаючых пагутарыць, правесці ва ўтульнасці некалькі гадзін. Гэта пасядзелкі, у рамках якіх удзельніцы дзеляцца сваёй творчасцю, слухаюць музыку, чытаюць вершы.

Любіць Алёна Адмаўна, калі ў бібліятэку прыходзяць выхаванцы дзіцячага садка. Ім тут дазваляюць прастор для выбару.

– Яны акупіруюць усе паліцы, бяруць кнігі, а потым з такой цікавасцю разглядаюць кожную, што проста захапляешся гэтай дзіцячай прагай да новага. Такога права выбару, як у нашай бібліятэцы, яны не маюць у тым жа магазіне. Таму дзецям так цікава. Яны праяўляюць свой характар, паказваюць свае інтарэсы, – дзеліцца Алёна Адамаўна сваімі назіраннямі за дзеткамі.

У бібліятэцы заахвочваюць цікавасць дзяцей да кнігі. Пастаянных чытачоў узнагароджваюць падзячнымі лістамі і кнігамі. Праводзяць з імі розныя мерапрыемствы, каб дзеці часцей прыходзілі ў бібліятэку, прывыкалі да друкаванага слова.

Не сказаць, што база Манькавіцкай бібліятэкі вялікая. Але кожнаму чытачу тут імкнуцца знайсці кнігу. Калі нечага няма, то па базе адразу знаходзяць, дзе ж можна дастаць выданне. І прапануюць ці самастойна ўзяць, ці пачакаць дастаўку.

Раз у квартал бібліятэка папаўняецца новымі кнігамі. Ёсць шэраг перыядычных выданняў, якія карыстаюцца попытам. Сярод іх і наша раёнка.

Прайшлася па памяшканнях Манькавіцкай бібліятэкі. Гэта асноўнае памяшканне з бібліятэчным фондам і чытальная зала, у якой праводзяцца ўсе мерапрыемствы. У чытальнай зале сцены ўпрыгожаны вышыўкамі крыжыкам. Гэта творчасць Алёны Адамаўны і яе мамы Таццяны Аляксандраўны.

І на развітанне спытала: ці ўзнікае жаданне кінуць бібліятэчную справу і заняцца нечым іншым. І адна, і другая Алёны адказалі ў адзін голас: “Не!”. Падумалася, калі ёсць апантаныя сваёй справай такія людзі, то кніга не знікне з нашага жыцця.

Калі вы даўно бралі ў рукі друкаваную кнігу ці даўно наведвалі бібліятэку, то Дзень бібліятэк – гэта нагода завітаць у храм кнігі, узяць новы твор і акунуцца ў свет літаратурных герояў.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Ці на самай справе кнізе ўсё менш адводзіцца часу ў нашым жыцці? Ці кніга ўсё ж мае ўплыў на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика