Жыхары “кніжнага горада”. 21.by

Жыхары “кніжнага горада”

14.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У свеце існуе вялікае мноства кніг. І ў цябе дома, напэўна, маецца нямала розных казак, апавяданняў, зборнікаў вершаў. Але ёсць такое месца, дзе кніг і часопісаў нашмат больш. Тут яны стаяць у цішыні, акуратна раскладзеныя на палічках. Гэта храм кніг – бібліятэка! Наогул бібліятэкі – гэта цэлыя кніжныя гарады, у якіх цягнуцца рады і лабірынты кніжных шаф і паліц, вельмі падобных на вуліцы. У кожнай кнігі і часопіса ёсць свой адрас –шыфр, які складаецца з літар і лічбаў, па якіх можна знайсці патрэбны асобнік. Разабрацца самому ў такой разнастайнасці даволі цяжка. Вось тут і прыходзіць на дапамогу бібліятэкар. Ён, як ніхто іншы, выдатна арыентуецца ў «кніжным горадзе».

Здаецца, што бібліятэкар толькі запаўняе фармуляры, уносіць даныя ў камп,ютар, хто і якую кнігу ўзяў пачытаць ці вярнуў. На самой справе яго абавязкі нашмат шырэй. І ўладальнікам гэтай унікальнай прафесіі зможа стаць далёка не кожны!

У цяперашні час сучасны бібліятэкар, акрамя спецыяльных бібліятэчна – бібліяграфічных ведаў і ўменняў павінен быць:

— высокаадукаваным чалавекам з шырокім кругаглядам, каб лёгка адказваць на самыя розныя пытанні;

— добразычлівым і камунікабельным, каб знайсці агульную мову з любым чытачом;

— упэўненым карыстальнікам камп,ютарнай тэхнікі, бо сучасная бібліятэка – гэта не толькі фармуляры і карткі, гэта яшчэ і салідны набор электронных рэсурсаў;

— заўсёды добра выглядаць, таму што чытачы хочуць бачыць за кафедрай бібліятэкі ветлівага і сімпатычнага чалавека. Прасцей кажучы, бібліятэкару проста  неабходна крочыць у нагу з часам і пастаянна развівацца. Як казаў Д. Шумахер » Быть библиотекарем – значит то же, что ехать на велосипеде: если вы перестаете нажимать на педали и двигаться вперед, вы падаете «.

У першы  месяц восені ўсе работнікі бібліятэк адзначаюць сваё прафесійнае свята. У гэты дзень, 15-га верасня кожны мае выдатную магчымасць выказаць удзячнасць і падзяку ўсім, хто дапамагае кожнай кнізе знайсці свайго чытача. Толькі ў нашым раёне працуе 25 бібліятэчных спецыялістаў, і ўсе яны адданыя сваёй рабоце людзі.

Жадаю вам, паважаныя калегі, а таксама ветэраны бібліятэчнай працы, перш за ўсё моцнага здароўя, дабрабыту, вялізнага шчасця. Няхай у вашых сем’ях пануе мір і спакой. Няхай ваша мудрасць дапамагае вам у працы. Добрых вам чытачоў, усіх даброт і свету!

З павагай, Алена Мартыненка,дырэктар ДУК “Акцябрская раённая бібліятэка”,

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свеце існуе вялікае мноства кніг. І ў цябе дома, напэўна, маецца нямала розных казак, апавяданняў, зборнікаў вершаў. Але ёсць такое месца, дзе кніг і часопісаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика