Пётр Астапчук – Ганаровы паляшук. 21.by

Пётр Астапчук – Ганаровы паляшук

24.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пяты міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” прайшоў 22 верасня ў аг. Ляскавічы Гомельскай вобласці. Удзел у ім прынялі таксама і прадстаўнікі Століншчыны.

Screenshot_2

Адкрываючы ўрачыстую частку фестывалю, з вітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар. Ён зачытаў прывітальны ліст ад імя Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што такі творчы форум з’яўляецца адной з крыніц захавання і развіцця назапашаных традыцый беларускага народа. “За шматвекавую гісторыю нашы продкі пакінулі нам багатую і самабытную спадчыну. Але і сёння мы працягваем напаўняць яе матэрыяльным і духоўным зместам”, — гаворыцца ў звароце. “Упэўнены, што ў Год малой радзімы каларыт фестывальных мерапрыемстваў нагадае вам пра ўласныя карані і вытокі, пра месца, дзе вы нарадзіліся, выраслі, дзе засталася часцінка вашай душы”, — адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Screenshot_3

Адна з галоўных падзей фестывалю – прысваенне звання “Ганаровы паляшук”. Сёлета яго па праву атрымаў кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнай музыкі “Выцінанка” Столінскага дома культуры Пётр Астапчук. А таксама байдарачнік, алімпійскі чэмпіён, сяміразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Беларусі Раман Петрушэнка з Гомельскай вобласці. Дарэчы, цяпер на Століншчыне тры “Ганаровыя палешукі” – раней гэтае званне атрымалі народны майстар разьбы па дрэве Іван Супрунчык і старшыня СВК “Фядорскі” Рыгор Дзямко.
Традыцыйныя падворкі ў народным стылі размясціліся ўздоўж набярэжнай Ляскавіч. На Столінскім непадробны інтарэс выклікалі ганчары. Людзі не толькі з ахвотай набывалі вырабы, але і самі спрабавалі пакруціць ганчарны круг і дакрануцца да гліны. Дапамагалі ім майстры з Гарадной Васіль Казачок і Іван Шэлест.

Screenshot_4

Як заўсёды, цікавыя легенды і паданні распавёў пра выстаўку сваіх драўляных вырабаў Іван Піліпавіч Супрунчык. Сваё майстэрства паказалі і прадстаўнікі Фядорскага дома культуры Святлана Гунько, Святлана Яваровіч і Ксенія Петрукоўская. Цудоўныя беларускія спевы, музыка і танцы ад ансамбля “Выцінанка”, народнага клуба аматараў гумару і песні “Моства”, народнага гурта “Журавушка”, фальклорнага гурта “Каляжанкі”, узорнага ансамбля фальклорнага танца “Ніва” не давалі сумаваць гасцям Столінскага падворка.

Screenshot_5

Былі таксама прэзентацыі ад раённага краязнаўчага музея, раённага фізкультурна-спартыўнага клуба і ўстановы «Заказнікі «Сярэдняя Прыпяць» і «Альманскія балоты».
За актыўны ўдзел у Міжнародным фестывалі этнакультурных трыдыцый «Кліч Палесся» і значны ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры Столінскі раён узнагароджаны дыпломам фестывалю.

Алена КЛІМУШКА
Фота аўтара і
Ганны Мельнік

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяты міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” прайшоў 22 верасня ў аг. Ляскавічы Гомельскай вобласці. Удзел у ім прынялі таксама
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика