День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья». 21.by

День Матери Докшицах был отмечен праздником семейного творчества «Я и вся моя семья»

16.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_7608-kopiya
Дзень Маці ў райцэнтры быў адзначаны святам сямейнай творчасці “Я і ўся мая сям’я”, якое падрыхтавалі работнікі культуры сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго фундатарамі выступілі раённае аб’яднанне ГА “Белая Русь”, прыватныя прадпрымальнікі Генадзь Ласкін, Юрый Гільніч, Аляксандр Лабынька і гандлёвая сетка “Дабраном”.

Гімн сям’і – так коратка можна назваць той відовішчны пазітыў, які адбываўся на сцэне ў час раённага конкурсу шматдзетных сем’яў. Дарэчы, ён пачаўся яшчэ ў фае кінаканцэртнай залы, дзе сем’і-­ўдзельніцы размясціліся з дэманстрацыяй усяго, што могуць іх “залатыя ручкі”. Сталы прагіналіся ад прысмакаў, вочы разбягаліся ад мноства самых разнастайных вырабаў, фотавыставаў, букетаў, якія прадставілі на суд журы ўдзельнікі конкурсу, каб паказаць, што іх дом – гэта поўная чаша, а яны самі – усебакова развітыя і цікавыя людзі.
– Жанчына – аснова любой сям’і, – сказаў у прывітальным слове падчас адкрыцця свята намеснік старшыні райвыканкама Віктар Ганус. – Яе працавітасць, шматграннасць, цярпенне і любоў задаюць тон усім дамачадцам. Нашы жанчыны-маці ўмеюць працаваць, гадаваць дзяцей, падтрымліваць у сям’і любоў і згоду.
img_7596-kopiyaПа ўмовах конкурсу, каб стаць пераможцам, трэба было выканаць тры заданні: аформіць выставу-прэзентацыю работ, зробленых сваімі рукамі, прадставіць радавод у выглядзе візітоўкі і сацыяльна-значны праект “Мая краіна – мая сям’я”. Як і патрэбна, пераможцы вызначаліся ў кожнай намінацыі, але паклаўшы руку на сэрца трэба сказаць, што ў большасці сваёй гэта былі простыя фармальнасці, бо кожная сям’я па-свойму ўнікальная. Немагчыма было ўстаяць перад шчырымі беларусамі Віктарам і Людмілай Юхнаўцамі з Бягомля з іх багатым чыста нацыянальным сталом, дзе было месца “сваім” каўбасам і кумпяку, рульцы і грыбам. Візітоўкай іх землякоў Вольгі і Віктара, і таксама Юхнаўцоў, сталі тонкі густ, высокая ступень культуры і рамантызм. А самабытная сям’я Андрэя і Алены Фролаў з Сітцаў пакарыла глыбокім веданнем, аж да бабуль з дзядулямі, свайго радаводу. Артыстызм і крэатыўнасць сям’і бягомльцаў Алісёнкаў, якімі яна ўражвала са сцэны, безумоўна, справа рук мамы Наталлі, якая працуе ў Бягомльскай ДШМ. Агульным жа для ўсіх сем’яў сталі іх моц і згуртаванасць, цеплыня, дабро і любоў. Гэта самае вялікае багацце заўсёды там, дзе гадуюцца дзеці: двое, трое, чым больш, тым мацнейшым з’яўляецца шчасце.
Па суме набраных балаў пераможцам конкурсу стала сям’я Алісёнкаў. Усе сем’і-ўдзельніцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі, якія ўручыла ім старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна
Рандарэвіч.
img_7485-kopiya
Паўнапраўнымі ўдзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы Докшыцкай ДШМ і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, якія радавалі сваім танцавальным і вакальным майстэрствам гледачоў, пакуль удзельнікі конкурсу рыхтаваліся да выхадаў на сцэну.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
img_7586-kopiya
Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень Маці ў райцэнтры быў адзначаны святам сямейнай творчасці “Я і ўся мая сям’я”, якое падрыхтавалі работнікі культуры сумесна з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика