Вечар-партрэт да Дня Маці “Цяпло матуліных рук” адбыўся ў музеі-сядзібе М.К. Агінскага. 21.by

Вечар-партрэт да Дня Маці “Цяпло матуліных рук” адбыўся ў музеі-сядзібе М.К. Агінскага

18.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 кастрычніка ў музеі-сядзібе М.К. Агінскага прайшоў вечар-партрэт да Дня маці “Цяпло матуліных рук”. У тэатральна-музычнай зале сядзібы сабраліся маці з Залесся, Смаргоні, былі госці нават з Пастаў, якія спецыяльна прыехалі ў музей менавіта ў гэты дзень.

IMG_7176.JPG

 Праграма мерапрыемства складалася з некалькіх частак: спачатку ўспаміналі жанчын-маці з роду Агінскіх, якія з годнасцю няслі сваю выключную ролю маці.  Успомнілі маці Міхала Клеафаса Паўліну, другую жонку Марыю, і асобна спыніліся на лёсе старэйшай дачкі Агінскага Амеліі, маці 11 дзяцей, таленавітай, прыгожай і сапраўды гераічнай жанчыне. Жыцце Амеліі можа і сення служыць прыкладам і ўзорам сапраўднай жанчыны-маці.

Госці сядзібы заўважылі, што побач з партрэтамі жанчын сям’і Агінскіх  на століку адна рама была пустой. Менавіта яна паслужыла рамай для партрэта сучаснай жанчыны-маці. Гасцям прапанавалі самім намаляваць гэты партрэт. Жанчыны, надзіва легка, падыходзілі да рамы і расказвалі пра сябе, як пра маці. Некаторыя ўспомнілі штосьці жартаўлівае пра сябе і сваіх дзяцей, іншыя сваім аповедам вызвалі слезы ва ўсяго зала. Усе прысутныя былі згодныя ў  адным: сучасная маці – жанчына прыгожая, разумная, добрая, высакародная, пяшчотная, гатовая на ўсё дзеля сваіх дзяцей, а яшчэ ей уласціва добрае пачуццё гумару, бо без гэтага цяжка пражыць у нашым сённяшнім мітуслівым і складаным часе. Партрэт быў намалёваны, і ён атрымаўся цудоўным.

На працягу ўсяго мерапрыемства жанчын радавалі цудоўныя музыканты: Кацярына Сінкевіч, Вера Шоць, Алена Шыдук, Агата Алехно, Вікторыя Бабіч і Андрэй Шунько. Сваіх матуль прыйшлі павіншаваць і дзеці са шматдзетных сем’яў: Ксенія Батура расказала цудоўную легенду пра маці, а Аляксандр Грыбанаў расказаў верш для мамы і падараваў ей кветкі.

 У канцы мерапрыемства дзеці падаравалі ўсім жанчынам вяргіні ад Міхала. Мерапрыемства атрымалася цёплым і адкрытым, і кажная з прысутных жанчын  пакінула гэты дзень у сваім сэрцы.

IMG_7098.JPG

Наталля ЧУДАКОЎСКАЯ .

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 кастрычніка ў музеі-сядзібе М.К. Агінскага прайшоў вечар-партрэт да Дня маці “Цяпло матуліных рук”. У тэатральна-музычнай зале сядзібы сабраліся маці з Залесся,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика