Рэдакцыйны сакратар пярвічкі. 21.by

Рэдакцыйны сакратар пярвічкі

26.10.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

ГАЩУК
Наколькі магло быць насычаным камсамольскае жыццё, добра разумееш, калі слухаеш аповед адказнага сакратара Столінскай райгазеты “Навіны Палесся” Галіны Васільеўны Гашчук. У свой час, працуючы ў рэдакцыі, яна была сакратаром рэдакцыйнай пярвічкі. Нядаўна прынесла ў рэдакцыю фотаздымак з ХХIV абласной камсамольскай канферэнцыі. На ім знаёмыя людзі, якія і сёння працуюць у раёне, з’яўляюцца кіраўнікамі раённага ўзроўню.

– Знаёмства з многімі людзьмі зарадзілася менавіта ў камсамольскім узросце. Тады, у 80-я гады мы жылі калектыўным адзінствам. У нас былі адзіныя маральныя нормы, ідэалы, задачы, якія нас аб’ядноўвалі, – расказвае Галіна Васільеўна.

Успамінае людзей, з якімі ёй давялося займацца грамадскай работай. Гэта Канстанцін Кіслюк, Тамара Данілюк, Валерый Мацукевіч, Святлана Мазоль, Людміла Валуева, Адам Вяроха, Рыгор Пратасавіцкі, Міхаіл Несцяровіч і многія іншыя лідары пярвічных камсамольскіх арганізацый.

Усё пачалося, калі дзяўчынку са Стахава самай першай у класе прымалі ў камсамол. Тады яна адказна падышла да гэтай падзеі і доўга рыхтавалася, вывучала статут камсамола.

Новы этап у камсамольскім жыцці адбыўся ў Галіны Вярэніч, калі яна прыйшла ў рэдакцыю і яе выбралі сакратаром пярвічкі.

Прымала ўдзел не толькі ў раённых, а і ў абласных форумах. Яна была членам бюро райкама камсамола, старшынёй раённай рэвізійнай камісіі. Незабыўныя ўражанні пакінулі паездкі па турыстычных камсамольскіх пуцёўках. Пабывала ў Падмаскоўі ва ўсесаюзным камсамольскім доме адпачынку “Елачка”. Гэта быў інтэрнацыянальны адпачынак. Жыла ў адным пакоі з украінкай і дагестанкай. Штодня праводзіліся самыя розныя мерапрыемствы, у якіх не толькі вучыліся, а і знаёміліся, атрымлівалі вопыт. Напрыклад, добра памятае спаборніцтвы па веславанні на Маскве-рацэ, творчую сустрэчу з кампазітарам Вячаславам Дабрыніным  і  паэтам-песеннікам Сімонам Асіашвілі, гумарыстам Аркадзіем Ініным, з мастацкім кіраўніком “Ералаша” Барысам Грачэўскім. Цікава прайшоў КВЗ, які доўга рыхтавалі самі адпачываючыя.

Было шмат цікавых і пазнавальных экскурсій у Маскву – Крэмль, маўзалей, Красная плошча,  рок-опера “Юнона і Авось” у канцэртнай зале “Расія”.

З асаблівай цеплынёй узгадвае Галіна Васільеўна турыстычную базу “Верхавіна” ў Закарпацці, малыя алімпійскія гульні, паход на раку Цісу. Балканскі круіз – Румынія, Югаславія, Балгарыя, на цеплаходзе якога сабралася моладзь з усяго СССР, падарыў магчымасць больш даведацца пра культуру савецкіх рэспублік, новыя знаёмствы, сустрэчу з югаслаўскай моладдзю.

– Роля камсамола ў той час была значнай. Яго лічылі малодшым братам партыі. А партыя – гэта рэзерв кадраў для кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў. Лепшых камсамольцаў рэкамендавалі для прыёму ў партыю. А гэта было значна і важна для савецкага чалавека, – узгадвае Галіна Васільеўна.

Патрыятычны дух, выхаванне ў камсамольскіх традыцыях не дазваляла зніжаць планку, патрэбна было трымаць сваю марку, бо хацелася быць дастойным, добра вучыцца.

Калі газета друкавалася ў Століне, яе выпуск часта затрымліваўся. І ніхто не скардзіўся, не думаў пра нарматыў рабочага дня.

Працавалі і ў святы. Напрыклад, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ішлі на дэманстрацыю, пасля вярталіся ў рэдакцыю, каб прыняць інфармацыю, якая ішла ў аўдыяфармаце, занатаваць яе, пісаць матэрыялы, звярстаць, вычытаць і адправіць газету ў друк.

Згадвае Галіна Васільеўна пра тое, як на Першамай ёй даверылі несці транспарант. А ў гэты дзень было вяселле дваюраднага брата. І яна не адважылася адмовіцца ад грамадскага абавязку, не сказала “не” рэдактару, а пайшла з транспарантам. На вяселле так і не трапіла.

Калі слухаеш успаміны калегі і бачыш, як загараецца агеньчык у яе вачах, як яна вяртаецца ў мінулае, то і сам пагружаешся у той час, калі ў прыярытэце былі ідэалагічныя каштоўнасці камсамола.

Таццяна СЕГЕН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Наколькі магло быць насычаным камсамольскае жыццё, добра разумееш, калі слухаеш аповед адказнага сакратара Столінскай райгазеты “Навіны Палесся” Галіны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика