Верш навучэнкi Пінскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ўвайшоў у зборнік «Дзеці за мір»
27.10.2018
—
Новости Культуры
|
>
Эксклюзіўны зборнік вершаў пад такой назвай быў выдадзены напярэдадні Міжнароднага дня міру, які штогод адзначаецца ў Беларусі 21 верасня. Зборнік надрукаваны па выніках рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне», які праводзіў Беларускі фонд міру сумесна з Міністэрствам адукацыі. Даведалася пра конкурс Наталля Сагановіч, навучэнка Пінскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Тэматыка, на якую можна было разважаць, падалася блізкай Наталлі. Гэта вечныя каштоўнасці – мір, дабрабыт, патрыятызм. Наталля гаворыць: «Пісала пра тое, што адчуваю, што было на душы». Прыемна адзначыць, што творчасць дзяўчыны высока ацанілі не толькі на раённым, але і на рэспубліканскім узроўні. Верш Наталлі «Беларусі быць мірнай краінай» увайшоў у кнігу «Дзеці за мір». Прэзентацыя зборніка і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання маладых аўтараў адбыліся ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, куды была запрошана і Наталля разам з куратарам. Для пераможцаў конкурсу правялі цікавую экскурсію, сустрэчу з выдатнымі аўтарамі Беларусі, арганізатарамі конкурсу. Кожны атрымаў унікальны падарунак – зборнік вершаў «Дзеці за мір». Дарэчы, адзін экземпляр кнігі быў перададзены ў бібліятэку ліцэя. Выданне эксклюзіўнае: купіць яго нельга, можна толькі атрымаць у падарунак. Наталля Сагановіч Беларусі быць мірнай краінай…Беларусі быць мірнай краінай – Сем’ям жыць трэба ў мірнай краіне – Птушкам жыць трэба ў мірнай краіне – Вёскам жыць трэба ў мірнай краіне – Мове жыць трэба ў мірнай краіне – Дзецям жыць трэба ў мірнай краіне – Марам жыць трэба ў мірнай краіне – Кветкам жыць трэба ў мірнай краіне – Рэчкам жыць трэба ў мірнай краіне – Людзям жыць трэба ў мірнай краіне – Беларусь – вобраз мірнай краіны! Оставить комментарий |
|