Сапраўдны кінафестываль атрымаўся з конкурсных работ школьнікаў Пінскага раёна, дасланых на літаратурнае свята «Каласавіны»
12.11.2018
—
Новости Культуры
|
>
Пагадзіцеся, што не кожнаму з нас пашчасціла калі-небудзь прысутнічаць на кінафестывалі. А вось менавіта такая магчымасць выпала ўдзельнікам традыцыйных “Каласавін”, якія штогод праводзяцца народным літаратурна-краязнаўчым музеем Якуба Коласа. Аб гэтым карэспандэнту расказала метадыст ЦТДзіМ Жанна Верыч.
Па словах госці свята, члена журы, метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела па адукацыі Кахновіч С.К. вызначыць лепшыя работы было нялёгка: у акцыі прынялі ўдзел усе школы раёна і кожная творчая група старалася ў меру сваіх магчымасцей. Як сведчылі ў сваім інтэрв’ю пераможцы, да акцыі мела дачыненне амаль уся вёска. Мясцовыя жыхары назіралі за здымачным працэсам, дапамагалі парадамі і справамі. А аб настаўніках і гаварыць залішне: дырэктару адной са школ прыйшлося муку шукаць і бліны выпякаць для здымак. А на кожны дубль сцэны панскага застолля з “Сымона-музыкі” прыходзілася, са слоў адной з настаўніц, па-новаму накрываць стол прысмакамі. Але ж гэта таго стоіла! На свяце прысутнічалі прадстаўнікі творчых груп, якія атрымалі дыпломы пераможцаў у пэўнай намінацыі і памятныя кніжныя закладкі. Месцы размеркаваліся наступным чынам: «За лепшую пастаноўку і рэалізацыю ідэі»:
«За аўтэнтычнасць і самабытнасць пастаноўкі»:
«За лепшае рэжысерскае рашэнне»:
— Няхай наш сціплы кінафестываль не меў пампезнасці канскага, урачыстасці беларускага “Лістапада”, але ж, паверце, далёка ім да нашай палескай шчырасці, душэўнай утульнасці, сардэчнай цяплыні, — падзялілася ўражаннямі Жанна Верыч. Творчыя работы былі прадэманстраваны ў школах на бацькоўскіх сходах, а пазней з гэтых матэрыялаў будзе створана відэакніга, якая стане настаўнікам добрым метадычным падспор’ем пры вывучэнні паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. Оставить комментарий
|
|