Где в Осиповичском гарнизоне «спрятана» пушка ЗИС-3?
16.11.2018
—
Новости Культуры
|
Для захавання баявых традыцый51 гвардзейская Аршанская Чырванасцяжная, ордэна Аляксандра Неўскага артылерыйская брыгада — адзіная часць Асіповіцкага гарнізона, якая ўдзельнічала ў баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны. За амаль 8 дзесяцігоддзяў існавання адбывалася не адно перафарміраванне, аднак сённяшнія беларускія артылерысты адчуваюць сябе прамымі нашчадкамі чырвонаармейцаў з 83 гвардзейскага гаўбічнага артпалка, які ўваходзіў у рэзерв Вярхоўнага Галоўнакамандавання і быў прызначаны ўзмацняць дзеянні армій і франтоў. Сфарміраваны летам 1942 года полк прайшоў баявое хрышчэнне пад Ржэвам, дзе амаль на працягу 15 месяцаў ішла ледзь не самая крывавая бітва з агрэсарамі. Потым удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Усходне-Прускай аперацыі — адным з найбольш важных наступленняў Чырвонай арміі на завяршаючым этапе Другой сусветнай вайны. У 50-х гадах вайсковыя часці атрымалі загад стварыць культурна-асветніцкія падраздзяленні для прапаганды сваіх баявых традыцый — узнік пакой баявой славы, які апошнім часам пераўтварыўся ў невялікі, але вельмі цікавы музей асіповіцкай артылерыі. Нагляд за культурна-асветніцкім падраздзяленнем часці ўваходзіць у абавязкі афіцэра па культурнай рабоце і арганізацыі вольнага часу капітана Наталлі Пляшковай. Адказная справа даручана дасведчанаму чалавеку: у свой час Наталля Аляксандраўна вывучала ў БДУ музеалогію, так што методыкай музейнай справы валодае і схільнасць да яе мае. Да 75-годдзя брыгады, якое адзначалася мінулым летам, на рэканструкцыю пакоя былі выдзелены немалыя сродкі, і ўдалося ажыццявіць многія ідэі ў афармленні экспазіцыі, якая ахоплівае ўсе этапы існавання часці. А ў насычэнні яе новымі экспанатамі прынялі ўдзел былыя вайскоўцы, што аб’ядналіся ў ветэранскую суполку 51 артдывізіі (сфарміравана ў 1972 годзе, у 2004 годзе ператворана ў 51 змешаную артылерыйскую групу). Сярод найбольш незвычайных “артэфактаў” — журнал баявых дзеянняў 83 гап за перыяд з ліпеня 1944 па ліпень 1945 года, гармонік “Перамога”, які належаў аднаму з ваеннаслужачых брыгады, парадная форма савецкага салдата 70-80-х гадоў і паўнапамерны макет камандна-назіральнага пункта, на якім кожны жадаючы можа ўбачыць сучаснае поле бою вачамі “бога вайны”. Самы буйны тут прадмет — 76,2 мм дывізіённая гармата ЗіС-3. Пасля вайны многія “зіскі” занялі пастаменты помнікаў, аднак у памяшканні, тым больш на другім паверсе, яе ўбачыць можна хіба толькі тут. За даўнасцю часу не захавалася звестак, як экспанат вагой з легкавы аўтамабіль і своеасаблівымі габарытамі быў перасунуты ў пакой баявой славы. І намаганні колішніх крэатыўшчыкаў недарэмныя: бачыўшая вайну гармата — моцны сэнсавы цэнтр усёй экспазіцыі. Увогуле наведвальнікі могуць браць у рукі практычна ўсе прадметы, за выключэннем найбольш каштоўных дакументаў і асабістых рэчаў. Такая інтэрактыўнасць вельмі ўражвае наведвальнікаў, пераважная большасць якіх навабранцы, што знаёмяцца з гісторыяй сваёй часці, і асіповіцкія школьнікі. Многія юнакі і дзяўчаты менавіта тут пачынаюць разумець, чаму іх родны горад называецца сталіцай беларускай артылерыі. Дзмітрый САЎРЫЦКІ. Фота Марыі ТАЛЕЙКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для захавання баявых традыцый 51 гвардзейская Аршанская Чырванасцяжная, ордэна Аляксандра Неўскага артылерыйская брыгада — адзіная часць Асіповіцкага...
|
|