"Люди часто стояли в очередях всю ночь". Что немецкий военнопленный писал о Могилеве
29.11.2018 16:38
—
Новости Культуры
|
Могилевчанин Олег Лисовский перевел на белорусский язык книгу немецкого солдата Губерта Гривеля Wir träumten von Brot und von Frieden («Мы мечтали о хлебе и мире», 1983). TUT.BY почитал ее рукопись и узнал о последних боях перед сдачей города и отношении белорусов к захватчикам, когда те попали в плен. Могилевчанин Олег Лисовский по профессии айтишник, живет в Баварии, а в свободное время ищет фотографии родного города, Еще одно хобби Олега — перевод с немецкого, которым он владеет в совершенстве. Прежде всего, это книги, их фрагменты, а также публикации в периодике, которые посвящены истории Могилева. С одним из таких переводов мы и хотим познакомить читателей TUT.BY. «Перад тварам смерці я раскаяўся ў грахах майго яшчэ такога маладога жыцця»Речь о книге немецкого солдата Губерта Гривеля Wir träumten von Brot und von Frieden («Мы мечтали о хлебе и мире», 1983). Она рассказывает о жизни молодого немецкого парня с момента призыва в вермахт осенью 1942 года до его возвращения на родину после плена в Могилеве (Губерт находился в могилевском лагере военнопленных с 1944 до 1949 года). Вернувшись в Германию, Губерт женился, работал столяром. В 1988 году умер, его здоровье было подорвано пленом. Большая часть книги — это описание именно жизни в Могилеве. Гривель попал туда во время отступления в 1944 году. — Нашаму аб’яднанню было забаронена прабіваць шлях на захад. Магілёў, так бы мовіць, быў абвешчаны фюрэрам як «умацаванае месца», і наш атрад быў прызначаны бараніць гэты горад, як нам сказалі, да апошняга чалавека. Но 28 июня город был освобожден Красной Армией. — У гэтым безнадзейным становішчы наш доктар прывязаў да свайго кулака белы сцяг. Не собирался бороться за Гитлера и автор книги. — Я караскаўся да перавязачнага пункта праз паміраючых жаўнераў. У аднаго вантробы былі вырваныя з цела, і ён крэпка чапляўся за іх, іншыя ляжалі енчучы і клікалі маці. Яны маліліся, нават тыя, якія ўжо шмат год як развучыліся. Ніхто не думаў пра фюрэра, які так нікчэмна прынёс нас у ахвяру сваім мэтам. …Перад тварам смерці, якая ў гэтыя гадзіны збірала багаты ўраджай, я раскаяўся ў грахах майго яшчэ такога маладога жыцця і ўзнёс да Нябёсаў умольную малітву, якую кажуць у час небяспекі. А теперь мы познакомим вас с рассказом Губерта Гривеля о жизни в освобожденном Могилеве. «Жаўнеры не разумелі, чаму афіцэры атрымлівалі лепшыя ўмовы, хаця камунізм прапагандаваў „агульную роўнасць“„Нос круком“, старшыня нашай майстэрні, увесь час быў прыязны да мяне і ўхваляў якасць маіх зэдлікаў. Адным ранкам, гэта быў апошні тыдзень мая, мне было загадана сабраць мае інструменты. Мне была дадзена праца за межамі лагера для адной асобы — мара кожнага палоннага. „Маленькі цясляр“ (як заўсёды зваў мяне „Нос круком“), табе трэба выканаць рамонтныя работы ў маім доме», — сказаў ён. Па дарозе, якая вяла на вакзальную тэрыторыю, ён спрабаваў растлумачыць мне, што мяне чакае ў яго доме. Я зразумеў, што маіх слабых моўных ведаў з цяжкасцю, але хапае для паразумення. Хутка мы дабраліся да хаты, якая стаяла зусім блізка ад вакзала. Тут нас прыязна павітала яго жонка. З наступнай размовы, наколькі я мог разумець, атрымлівалася, што мне абяцаны абед. Перапоўнены радасцю, я прыступіў да сваёй працы, якая складалася з разнастайнага рамонту, бо дом і абсталяванне былі тут з дрэва, найбольш распаўсюджанага матэрыяла ў вёсках. Пад невялічкім навесам каля дома ляжалі схаваныя некалькі сасновых дошак, якія трапілі сюды з грузавым цягніком. Гэтыя дошкі, што служылі ложкамі ў вагонах, былі па большасці скрадзеныя жыхарамі, учынак, які ў гэтай краіне меў іншы статус, чым у нашай. Цяпер, калі матэрыял меўся ў наяўнасці, я быў у стане выканаць усе пажаданыя работы. Аднак тады мяне паклікалі да стала. Суп з садавіны з мясам, ды так прыгатаваны, што ў ім магла стаяць лыжка, быў неверагодна смачны. Кусок хлеба, які ў гэтых мясцінах падаюць да супа, паспрыяў таму, каб выдаліць пачуццё голаду. І таксама дэсерт, які складаўся з міскі малака, я з удзячнасцю прыняў. (…). Наш фельдфебель кожную раніцу прыводзіў мяне да сваёй хаты, каб потым увечары вярнуць мяне назад. Прыемны час у гэтым доме, які расцягнуўся на некалькі дзён, скончыўся. Пасля тыдня, калі я штодзень меў добрую ежу, мае сілы аднавіліся. Поўны аптымізму, я ішоў насустрач надыходзячаму лету. (…) Сябры фельдфебеля, як я даведаўся пазней, папрасілі яго дапамогі. Бо і іх кватэры таксама пацярпелі ад вайны. Так пачалася для мяне новая праца ў адным з тых шэрых, чатырохпавярховых дамоў на Першамайскай вуліцы, якія стаялі насупраць ратушы (взорвана в 1957-м, восстановлена в 2008-м. — Прим. TUT.BY). Жанчына, у чыёй кватэры я цяпер працаваў, аўдавела падчас вайны, ёй было каля трыццаці пяці год. Таксама і тут я павінен быў замяніць разбітыя вокны і разламаныя дзверы. Патрэбныя матэрыялы я знайшоў у руінах суседніх дамоў. Пасля таго як жанчына пераканалася ў паспяховасці маёй працы, яна кранальна клапацілася пра мяне. Да абеду я цяпер мог штодзень разлічваць на наварысты бабовы суп, не забываючы пра належны да яго хлеб. Але гэта яшчэ не ўсё. Увечары, перад тым як мяне забраў «Нос круком», яна сунула мне яшчэ адзін кавалак хлеба з заўвагай: «Твой вячэрні хлеб». Я даведаўся, што маці гэтай жанчыны жыла ў суседняй вёсцы, і з гэтай прычыны ў яе не было настолькі моцнага дэфіцыту прадуктаў харчавання. Дзякуючы гэтай працы я мог на працягу двух тыдняў супрацьстаяць лютаму голаду. (…) Разам з «капітулянтамі» ў лагер Магілёва трапіла таксама нейкая колькасць афіцэраў вермахта. Гэтыя людзі, адзначаныя рускімі як інтэлігенты, былі размешчаныя асобна. Пачынаючы з пэўнага вайсковага рангу ім было дадзена права самім вырашаць, працаваць альбо не. Сярод іх знаходзіліся штабныя афіцэры ў поўнай уніформе, з ордэнамі. Простыя жаўнеры не разумелі, чаму гэтыя афіцэры былі адасобленыя і атрымлівалі лепшыя ўмовы, хаця камунізм прапагандаваў «агульную роўнасць». «Чорная свастыка на светлым фоне выклікала абурэнне ў насельніцтва»Роўнае размеркаванне ўсіх прадуктаў было для Саветаў цяжкай задачай. Такім чынам, у тыя дні немагчыма было здабыць ніякага дрэва для цяслярні. З гэтай нагоды ўсіх цесляроў далучылі да знешняй каманды, якая была занятая ў горадзе на прыбіранні завалаў. Гэтую брыгаду вёў па горадзе адзін маёр, які ішоў наперадзе на двухмятровай адлегласці, выставіўшы на паказ усе ордэны і знакі адрознення, нават залаты нямецкі крыж. У яго цэнтральнай частцы велічынёй у пяць марак была намаляваная чорная свастыка на светлым фоне. Не трэба і тлумачыць, што гэтая выхадка дзейнічала абуральна на насельніцтва, бо гэтая эмблема нагадвала тут пра цяжкія часы. Потым, пасля таго як маёра не раз аплявалі, усе «цацкі», як мы тады казалі, зніклі. А цяпер да працоўнага месца ў руінах. Ужо некалькі тыдняў з неба пякло сонца, сёння таксама не было выключэннем. Не адчуваўся нават слабенькі ветрык. Наша праца складалася з таго, каб перацягваць смецце на маленькіх драўляных насілках да пастаўленага побач грузавіка. Стомнае мерапрыемства, калі ўзгадаць, у якім фізічным стане знаходзіліся большасць жаўнераў. На гэтым працоўным месцы нас ахоўвалі маладыя дзяўчаты, што служылі ў Чырвонай Арміі. Гэта было сапраўды незвычайнае пачуццё — стаяць пад наглядам гэтых жанчын-салдат, бо ў маім узросце хацелася глядзець на дзяўчын іншымі вачыма. З размовы, якую дзяўчыны вялі паміж сабой, мы даведаліся пра іх імёны. Каця, як называла сябе наша ахоўніца, худзенькая бландынка, была добра складзеная. Яе юнацкія грудзі, якія выступалі пад лёгкай летняй уніформай, былі прыманкай для вачэй, якой такі малады палонны, як я, не мог супрацьстаяць. Аднастайная праца падштурхнула Кацю прыняць сонечную ванну ў адной сцянной нішы, адставіўшы зараджаную зброю ў двух метрах ад сябе. І не прайшло шмат часу, як яна заснула. Паколькі мяне яе выгляд увесь час крыху зачароўваў, я быў першым, хто заўважыў, што яна ляжыць з закрытымі вачыма. Што было рабіць? Не доўга думаючы, я ўзяў зброю і перадаў ёй са словамі: «Nа, Katja, poschalujssta», па-нашаму «калі ласка». Дваццацідвухгадовая дзяўчына крыху пачырванела, яна была спачатку крыху збянтэжаная, каб ветліва выказаць падзяку. Насамрэч, на некалькі імгненняў я быў узброены, але які ў гэтым сэнс? Сярод будаўнічага смецця ўвесь час знаходзіліся кавалачкі дрэва, якія палонныя з прагнасцю збіралі, каб потым звязаць іх. Потым мы спрабавалі абмяняць гэтыя звязкі дроў у суседніх дамах на кавалак хлеба ці некалькі бульбін. Каця ішла нам насустрач і не перашкаджала, не заўважаючы ўсё гэта. У адзін з тых дзён, па дарозе назад у лагер, на ўзбочыне я заўважыў тую ўдаву, у чыёй кватэры я не так даўно рабіў рамонт. Яна таксама пазнала мяне сярод вялікай калонны, падбегла раптоўна да мяне і ашчаслівіла мяне вялікім кавалкам хлеба і памідорам. Не паспеў я прамовіць словы падзякі, як вартавыя адштурхнулі жанчыну. «Сярод мірных жыхароў гэтай зімой памерла шмат старых, якія не атрымлівалі дастаткова ежы»Гэтая зіма (автор пишет о 1947-м. — Прим. TUT.BY) зноўку была вельмі халодная, аднак нам, майстрам, што працавалі ў лагеры, не было на што скардзіцца. Іншая бяда аднак дапякала ў аднолькавай меры і рускім, і палонным: голад. Калі мы штодня атрымлівалі наші сціплыя пайкі, то ў рускіх усё выглядала больш сумна. Хлеб для савецкіх грамадзян, які пастаўляўся ў пункты выдачы на раздачу, хутка расцягвалі. Пры гэтым людзі стаялі ў чэргах, звычайная справа, не адну ці дзве гадзіны, але часта на працягу ўсёй ночы, неўзіраючы на мароз. Палонныя, вяртаючыся ў лагер, бачылі чэргі, аднак наступным ранкам людзі ўсё яшчэ стаялі, а настолькі чаканы хлеб усё яшчэ не прыбываў на раздачу. Некаторыя спалі на рампе перад крамай захутаныя ў тоўстыя шубы. Знаёмы назіральнік распавядаў у лагеры, што адна старая жанчына замерзла падчас чакання. Сярод мірных жыхароў гэтай зімой памерла шмат старых, якія не атрымлівалі дастаткова ежы. То мы былі рады, што ў цяслярні мелі магчымасць здабываць там-сям дадатковы кавалак хлеба. (…) Карціна вельмі рознага сацыялізму была, аднак, бачная не толькі ў лагеры, але перадусім сярод рускіх. Калі людзі бачаць, што для новага пануючага класа ў савецкай краіне меліся асобныя крамы з разнастайным асартыментам, куды звычайным жыхарам не было ўваходу, то паўставала пытанне, дык за што на самай справе змагаліся ў кастрычніку 1917-га. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Могилевчанин Олег Лисовский перевел на белорусский язык книгу немецкого солдата Губерта Гривеля Wir träumten von Brot und von Frieden («Мы мечтали о хлебе и мире», 1983). TUT.BY почитал...
|
|