Літары-вышаванкі і брэнды. Паглядзіце, як файна віцебская мастачка праілюстравала наш алфавіт
30.01.2019 14:34
—
Новости Культуры
|
Віцебская мастачка Тома Пракоф’ева праілюстравала «Беларускі алфавіт» — 28 з 32-х літар нашай азбукі яна аздобіла нейкай агульнавядомай адметнасцю краіны. Малюнкаў няма толькі да літар «ё», «й», «ь», «ы». — «Беларускi алфавiт» задуманы ў якасці ілюстраванага даведніка для гасцей і жыхароў нашай краіны. Тут сабраныя славутасці, стравы, вядомыя людзі, святы і характэрныя жывыя беларускія словы, якія гучаць па-асабліваму. Прэзентаваць гэты праект — вельмі хвалююча. Напэўна, ён самы маштабны і важны для мяне, — прызнаецца Тома Пракоф’ева. Мастачка кажа, што пакуль збірала матэрыял для алфавіта, даведалася шмат новага і цікавага пра месцы, архітэктурныя помнікі і людзей, якія пакінулі след у гісторыі Беларусі. Алфавіт таксама ўтрымлівае шмат цікавостак: — Практычна на кожную літару тут прадстаўлены беларускія словы, якія не маюць аналагаў у іншых мовах. Яшчэ тут ёсць сучасныя выканаўцы, фестывалі, падзеі і брэнды, без якіх немагчыма ўявіць жыццё нашай краіны, — дадае Тома. Раней Тома стварыла
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віцебская мастачка Тома Пракоф'ева праілюстравала «Беларускі алфавіт» - амаль кожную з 32-х літар нашай азбукі яна аздобіла нейкай агульнавядомай адметнасцю... |
|