Ішла Каляда калядуючы!. 21.by

Ішла Каляда калядуючы!

31.01.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 студзеня дзіцячы театральны гурт “Балаганчык” раённага Цэнтра культуры цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна, кіраўнік Шаршнева Юлія Андрэеўна, прадставіў пазнавальную гульневую праграмму “Прыйшла Каляда – адчыняй варата” для вучняў сярэдняй школы №2 горада Касцюковічы.D_69FfRDYj0

“Добры вечар таму, хто ў етым даму”, – віталі усіх калядоўшчыкі ў зале. На гэты раз да дзяцей завіталі традыцыйныя калядныя вобразы: Механоша с Казой, хлопчык са Звяздой, Цыгане і Мядзвездь. Кіраўнік гурта выконвала ролю вядучай, якая расказвала пра асаблівасці Калядак і умела кіравала творчым працэсам.O9ceu03iZMY

Самае прыемнае тое, што дзеці адразу пераапынуліся ў роль гаспадароў і актыўна сталі ўдзельнічаць у тэатралізаваных дзеяннях: пелі разам з калядоўшчыкамі, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, шчодра дарылі пажаданні, каб будучы год быў для ўсіх добры і багаты. У выкананні тэатралізаванай группы прагучалі традыцыйныя песні і абрады, якія былі запісаны ў носьбіта фальклору Садковай Жанны Пятроўны, мясцовай жыхаркі в. Дзямідавічы.  FfOsA-HDFH4

Калядкі з даўніх часоў адзін з любімейшых свят дарослых і, асабліва, дзяцей. Успаміны с дзяцінства аб гэтым, як мы калядавалі разам з бацькамі, як весела праводзілі час, жывуць у маёй душы па сённяшні дзень. Таму асноўная мэта, якую мы імкнемся здзейсніць праз творчы праект “Вятранне да вытокаў” – рассказаць нашым дзецям пра абрады і традыцыі Касцюковіцкага краю, і зрабіць усе магчымае, каб яны іх палюбілі і потым перадалі сваім дзеяцям.

 

Святлана  ЗАХАРЭНКА,

в.а. намесніка дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы

Касцюковіцкага раёна. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 студзеня дзіцячы театральны гурт “Балаганчык” раённага Цэнтра культуры цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна, кіраўнік Шаршнева Юлія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика