Танцавальны флэшмоб, экскурсія і канцэрт. Чаго чакаць сёлета ў Залессі на “Ноч музеяў”?
15.05.2019
—
Новости Культуры
|
Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” у сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі пройдзе 18 мая. Пачатак мерапрыемства ў 19.00.
У праграме: Урачыстае адкрыццё ва ўнутраным дворыку сядзібы; Канцэрт ансамбля “Бліскавіца” (унутраны дворык сядзібы); Лекцыя-паказ “Ажыўшыя вобразы” (гістарычныя касцюмы 16-17 стст., народныя сцэнічныя строі; выкладчыкі і студэнты БДПУ імя М. Танка); Інтэрактыўная экскурсія “Аб чым маўчаць музейныя прадметы?” (падчас экскурсіі на тэрыторыі сядзібы будзе працаваць дзіцячая пляцоўка); Тэатралізаваная прэзентацыя сакратара М. К. Агінскага Леанарда Ходзькі “Ад выдання мемуараў Агінскага да ўласных гістарычных твораў”; Канцэрт “Музыка скрозь час” Лідзіі Шкор (дацэнта кафедры музычна-педагагічнай адукацыі БДПУ імя М. Танка) з удзелам Ірыны Раманоўскай, спявачкі, лаўрэата міжнародных конкурсаў, члена Саюза музычных дзеячаў, кіраўніка ўзорнай вакальнай студыі “Мікс”; Танцавальны флэшмоб “Ад паланэза да Contermporary” (танцы 19 ст., народныя і сучасныя танцы ва ўнутраным дворыку сядзібы). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” у сядзібе М. К. Агінскага ў Залессі пройдзе 18 мая. Пачатак мерапрыемства ў 19.00. |
|