Тэатральны калектыў “Азарт” Глускага раённага Дома культуры. 21.by

Тэатральны калектыў “Азарт” Глускага раённага Дома культуры

04.06.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гісторыя тэатральнага калектыву “Азарт” Глускага раённага Дома культуры пачалася зусім нядаўна, у студзені. За кароткі час на рахунку самадзейнага тэатра — дзясяткі выступленняў па ўсім раёне, сотні ўдзячных гледачоў, перамога ў намінацыі “Лепшы спектакль для дзяцей” абласнога конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”.

“Работа калектыву з самых першых творчых крокаў была разлічана на юную аўдыторыю, у аснове рэпертуару — казкі, — распавяла стваральнік, мастацкі кіраўнік, акцёр “Азарта” загадчыца дзіцячага аддзела РДК Алена Грынёва. — Казкі прымушаюць дзяцей разважаць, вучаць дабру і справядлівасці, дапамагаюць выхоўваць добрыя маральныя якасці. Акрамя таго, удзельнікі “Азарта” разам з супрацоўнікамі РАНС ладзяць гульнёва-пазнавальныя мерапрыемствы па правілах пажарнай бяспекі. А ў бліжэйшы час рэпертуар калектыву пашырыцца тэатралізаванай праграмай па бяспецы дарожнага руху”.

Сёння ў “Азарте” задзейнічана восем артыстаў — работнікаў Заеліцкага, Калаціцкага і раённага Дамоў культуры. Усіх іх аб’ядноўваюць творчасць, любоў да тэатральнага мастацтва, імк-ненне вучыць дзяцей дабру і тое, што і галоўная ўзнагарода для акцёраў — захапленне ў вочках маленькіх гледачоў.

Як ужо адзначана, глускім артыстам удалося заявіць аб сабе на традыцыйным абласным конкурсе аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”, ён праходзіў у сакавіку — красавіку ў некалькі этапаў. У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел 23 аматарскія тэатральныя калектывы, студыі і гурткі з усіх раёнаў Магілёўшчыны. На суд журы і гледачоў “Азарт” падрыхтаваў спектакль “Як Лыска ваўком быў” па п’есе-казцы беларускага пісьменніка Алега Мін-кіна і стаў пераможцам у намінацыі “Лепшы спектакль для дзяцей”. Пасля паспяховага выступлення на конкурсе акцёры з музычнай казкай аб’ехалі амаль усе садкі і школы раёна, выступіў тэатральны калектыў і на сцэне санаторыя “Рассвет-Любань”, пабываў у “ірландскім доме”, у хуткім часе казку змогуць пабачыць і выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната.

А 18 мая “Азарт” парадаваў гледачоў беларускай казкай “Як Лыска ваўком быў” і на тэатральнай пляцоўцы Пятага рэгіянальнага фестывалю паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” у Касцюковіцкім раёне. Дарэчы, удзел у фестывалі прыняў таксама аўтар і ваканаўца песень Барыс Туманаў з Глуска, у конкурсе бардаў ён стаў уладальнікам спецыяльнага дыплома “За захаванне традыцый аўтарскай песні”.

Першая перамога акцёраў-аматараў — стымул для іх творчага ўдасканалення, новых цікавых ідэй і задумак, няхай іх будзе больш, хай часцей гучыць родная мова, добрыя словы і дзіцячы смех.

Ганна АЎТУХОВА

Фота раённага Дома культуры

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гісторыя тэатральнага калектыву “Азарт” Глускага раённага Дома культуры пачалася зусім нядаўна, у студзені. За кароткі час на рахунку самадзейнага тэатра —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика