Песня і праца разам. 21.by

Песня і праца разам

23.07.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0418

Інфармацыйна-творчая група на чале з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццянай Дабрынец працягвае свой маршрут.
Чарговыя канцэрты для старанных работнікаў жніва дбыліся ў КУВП “Манькавічы”, на збожжатоку ў аг. Белавуша, у КСУП “Беражное”.
Прыезд калектыву стаў невялікім святам для тых, хто шчыруе з ранку да вечара ў полі.
Многа цёплых слоў у вершаванай форме было выказана вядучай Інай Філановіч на адрас камбайнераў, вадіцеляў, тых, хто працуе на збожжатаках.
Таццяна Дабрынец павітала прысутных, пажадала работнікам уборачнай кампаніі-2019 здароўя, дабрабыту, поспехаў у справах і высокага ўраджаю.
Наладзіў канцэртную праграму заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”. Тых, хто падымаў настрой прыгожымі, мілагучнымі песнямі, сустракалі апладысментамі. А некаторыя прысутныя не хавалі станоўчых эмоцый – танцавалі разам з артыстамі.
Музычная паўза аказалася прыемным баўленнем часу як для работнікаў уборачнай кампаніі, так і аматараў сцэны, якія не шкадуюць сіл для падняцця настрою іншым.
Паспяховай вам працы, паважаныя хлебаробы!
Святлана МАРОЗ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыйна-творчая група на чале з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццянай Дабрынец працягвае свой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика