ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. 21.by

ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

30.08.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0670 (1)
Традыцыйна першая нядзеля верасня – Дзень беларускага пісьменства. Гэты дзень закліканы нагадаць нам пра нашы карані, духоўнае, літаратурнае багацце народа, яго гісторыю і традыцыі.

Свята ўзяло свой пачатак у 1994 годзе ў Полацку. З таго часу штогод шырока святкуецца Дзень беларускага пісьменства ў розных гарадах Беларусі. Сёлета цэнтрам беларускага слова стаў Слонім.
На Століншчыне да гэтага дня праходзяць самыя розныя мерапрыемствы. У іх цэнтры стаяць нашы беларускія пісьменнікі, а таксама настаўнікі роднай мовы і літаратуры.
І першы ўрок новага навучальнага года сёлета будзе прысвечаны беларускаму слову, нашай Радзіме. Ва ўсіх установах ён пройдзе пад назвай “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”. Большасць урокаў у гэты дзень правядуць настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Сярод іх настаўніца Лядзецкага НПК яслі-сад СШ Святлана Ханавец, настаўніца Рухчанскай школы Валянціна Колб і настаўнік Стахаўскай Ігар Дзянішчыц.
На свае першыя ўрокі настаўнікі пойдуць з добрым настроем, прыгожым беларускім словам, якое будзе гучаць не толькі ў Дзень беларускага пісьменства, а і на кожным уроку роднай мовы.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна першая нядзеля верасня – Дзень беларускага пісьменства. Гэты дзень закліканы нагадаць нам пра нашы карані, духоўнае, літаратурнае багацце народа,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика