Арханёл Міхал сапраўды прыляцеў. 21.by

Арханёл Міхал сапраўды прыляцеў

30.09.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нядзелю, 29 верасня, на Міхальскай гары, што непадалёк ад Нясвіжа, адбылася ўрачыстая імша, прысвечаная заступніку Каталіцкай царквы на Беларусі — святому арханёлу Міхалу. Месца для яе правядзення было выбрана невыпадкова — з 1593 па 1773 год тут размяшчаліся вельмі знакамітыя ў свой час касцёл святога Арханёла Міхала і кляштар айцоў-іезуітаў. Аб гэтым нагадвае камень з памятнай плітой, які нядаўна быў  устаноўлены на месцы знаходжання страчаных помнікаў і які многія вернікі ўбачылі ўпершыню.















Галоўным цэлебрантам урачыстай імшы быў ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк з Мінска. Ён жа суправаджаў копію фігуры арханёла Міхала, дастаўленую на верталёце па дарозе з Івянца на Магілёў. Падчас імшы яна знаходзілася побач з памятнай плітой. Гэта копія была зроблена там жа, дзе знаходзіцца арыгінал — у пячоры ў горным масіве Гаргана ў Італіі, паблізу горада Монтэ-Сант-Анджэла. Як сведчаць гістарычныя факты, святы арханёл Міхал там неаднойчы з’яўляўся людзям. Зараз над гэтай пячорай узведзена велічная базіліка, у якой знаходзіцца старэйшы ў каталіцкім свеце санктуарый святога.

Копія знакамітай фігуры прыбыла з Італіі ў Беларусь і вандруе па парафіях нашай краіны пад апекай ксяндза Ігара Лашука са Стоўбцаў.

Акрамя гаспадароў урачыстасці — пробашча парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, ксяндза-каноніка Пятра Шарко і яго памочніка, ксяндза Яўгена Баланёвва, ва ўрачыстай імшы прынялі ўдзел і святары з суседніх парафій — ксёндз Павел Слука з Клецка, які прамовіў казанне да вернікаў, і ксёндз Аляксандр Вітко з Гарадзеі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Дзмітрыя ЯШЧАНКІ.  


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 29 верасня, на Міхальскай гары, што непадалёк ад Нясвіжа, адбылася ўрачыстая імша, прысвечаная заступніку Каталіцкай царквы на Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика