Мария Скоринова выступила на московской сцене с 20-минутной программой. 21.by

Мария Скоринова выступила на московской сцене с 20-минутной программой

22.10.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 мінут  на  маскоўскай  сцэне
Выступіць з 20-мінутнай праграмай на міжнародным дзіцячым музычным конкурсе Ратары ў Маскве – такую задачу палічылі пасільнай для сябе вучаніца Шумілінскай дзіцячай музычнай школы Марыя Скорынава і яе настаўніца Таццяна Гутарава.

Марыя Скорынава ў гасцініцы "Украіна"

Адзначым, што міжнародны дзіцячы музычны конкурс Ратары (International Russian Rotary Children Music Competition) уваходзіць у Еўрапейскі саюз музычных конкурсаў для моладзі і дае магчымасць лаўрэатам выступаць з канцэртамі ў краінах Еўропы (Італіі, Францыі, Германіі, Аўстрыі і інш.).   Конкурс штогод праходзіць у Маскве па пяці намінацыях: “фартэпіяна”, “скрыпка”, “віяланчэль”, “арфа”, “духавыя інструменты”.
Як адзначылі арганізатары конкурсу, сёлета паступіла больш за 200 заявак ад таленавітых юных музыкантаў. Пасля адборачнага праслухоўвання 17 удзельнікаў выйшлі ў паўфінал. Сярод іх была і наша Марыя.
Кожны паўфіналіст павінен быў выканаць першую частку з санаты Моцарта ці Бетховена, твор рускага кампазітара, твор на выбар, у тым ліку прадэманстраваць уменне працаваць з аркестрам.
І вось Марыя Скорынава на сцэне Расійскай дзяржаўнай спецыялізаванай Акадэміі мастацтваў. Яе ацэньваюць прафесійныя музыканты на чале з заслужаным дзеячам мастацтваў Расійскай Федэрацыі дырэктарам Маскоўскага каледжа імя Гнесіных, мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра “Гнесінскія віртуозы”, і яна не спасавала.
Журы назвала Марыю ў ліку 9-ці лепшых музыкантаў-фіналістаў конкурсу. Гэта новая вяршыня, якую ўзяла юная шумілінская піяністка.
Марыя Скорынава і яе настаўніца Таццяна Васільеўна Гутарава атрымалі дыплом і падзячныя лісты ад арганізатараў конкурсу.
Дарэчы, усім паўфіналістам прадставілі магчымасць бясплатна пражываць і харчавацца ў камфартабельнай гасцініцы “Украіна”, а таксама рэпеціраваць у класах каледжа. А пасля конкурсу дзяцей запрасілі на водную экскурсію па Маскве-рацэ.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 мінут  на  маскоўскай  сцэне Выступіць з 20-мінутнай праграмай на міжнародным дзіцячым музычным конкурсе Ратары ў Маскве – такую задачу палічылі пасільнай для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика