«Просто люди». В музее открылась фотовыставка
24.10.2019
—
Новости Культуры
|
“Проста людзі”. Вобраз сучаснікаНапрыканцы мінулага тыдня ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы фотаработ “Проста людзі”Аўтар — кіраўнік народнага фотаклуба “Раніца”, член Саюза фатографаў Беларусі Алена Ерашэвіч — працавала над праектам больш за чатыры гады. Яна паставіла перад сабой досыць складаную ў псіхалагічным плане мэту: паказаць жыхароў самых звычайных асіповіцкіх вёсак у іх будзённых справах. Прычым паказаць жыццё як ёсць: шчыра, без аніякага ўпрыгажэнства і рэжысуры. Дзеля гэтага трэба было ўвайсці з героямі фотаработ у блізкі кантакт, зразумець, што іх хвалюе, радуе, засмучае. Алене Ерашэвіч гэта ўдалося, таму яе галерэя партрэтаў успрымаецца як цэласны твор і пакідае моцнае ўражанне. “Проста людзі” дэманстраваліся на шэрагу выстаў у сталіцы і атрымалі станоўчыя водгукі ад мэтраў айчыннай мастацкай фатаграфіі. Да прагляду рэкамендуецца ўсім. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Проста людзі”. Вобраз сучасніка Напрыканцы мінулага тыдня ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы фотаработ “Проста людзі” Аўтар —... |
|