Беларускія выканаўцы ў Расіі
24.10.2019
—
Новости Культуры
|
Насычаным і багатым на падзеі выдаўся другі восеньскі месяц для народнага фальклорнага ансамбля «Азерыца» Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры. 11-12 кастрычніка калектыў прыняў удзел у Міжнародным фальклорным фестывалі «Золотые родники» у Пскове. Больш за 200 удзельнікаў творчых калектываў з Латвіі, Эстоніі, Карэліі, Санкт-Пецярбурга, Ноўгарада, Волагды, Вялікага Усцюга прадставілі тут лепшыя ўзоры традыцыйнай народнай культуры сваіх рэгіёнаў. І ва ўсім гэтым рознакаляровым віхуры культурных традыцый вельмі годна, пранікнёна і чыста гучалі нашы самабытныя мелодыі і песні ў выканні ансамбля «Азерыца». Не паспелі змоўкнуць апладысменты ўдзячных пскоўскіх гледачоў у гонар нашых таленавітых выканаўцаў, як іх ужо чакаў другі расійскі горад — Смаленск. Тут 13 кастрычніка «Азерыца» з поспехам выступіла на Міжнародным свяце народнай музыкі, танца і гармоніка «Гармонь собирает друзей». І калі на фестывалі ў Пскове нашы музыкі былі не ўпершыню, там іх даўно ведаюць і любяць, то Смаленск — новая кропка на карце гастрольнага маршруту. Але, ужо першыя гукі беларускіх цымбал скарылі сэрцы гледачоў. Ды і хіба можа быць інакш, калі ў кожнай песні, у кожнай мелодыі ў выкананні ансамбля гучыць такая шчырая любоў, адданасць і павага да нашай культурнай спадчыны, музычных і песенных традыцый, якімі здаўна славіцца Гарадоччына. Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля, расце колькасць іх прыхільнікаў далёка за межамі раёна, а разам з гэтым і цікавасць да нашай самабытнай культуры. Іна ЛЯЎКОВІЧ, дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насычаным і багатым на падзеі выдаўся другі восеньскі месяц для народнага фальклорнага ансамбля «Азерыца» Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры.... |
|