«Нікому нічога не даказваю». Ігар Сігоў сустрэўся з сынам, якога за 28 гадоў бачыў толькі двойчы
13.12.2019 13:30
—
Новости Культуры
|
Акцёр Купалаўскага тэатра Ігар Сігоў здзівіў сваіх прыхільнікаў. Але не новай роллю, а тым, што ў эфіры расійскага тэлебачання пагадзіўся зрабіць тэст ДНК, каб пераканацца, што яго сын Ілля Салко сапраўды родны. Шоу «На самай справе» вядзе Дзмітры Шэпелеў. Героем адной з перадач і стаў 50-гадовы акцёр Ігар Сігоў. Падчас эфіру Ігар Сігоў сустрэўся са сваім сынам Іллёй Салко, з якім раней за 28 гадоў бачыўся толькі двойчы. Ілля нарадзіўся ў шлюбе з Людмілай Салко. У перадачы Ігар Сігоў расказаў, што гэта вяселле было спантанным, а цяжарнасць нявесты зусім не ўваходзіла ў планы Ігара. Таму акцёр і вырашыў, што Людміла зацяжарыла не ад яго. Ілля ж у сваю чаргу прыгадаў, што за свае 28 гадоў бачыўся з бацькам толькі двойчы. У другі раз, калі Ілля звярнуўся да бацькі пазычыць грошай на адукацыю, Сігоў грошы пазычыў, але папрасіў сына праз Людмілу яго больш не турбаваць: «Я не магу забяспечваць дзве сям'і», — сказаў тады Сігоў. Вынікі ДНК-тэста, канверт з якімі Сігоў адкрыў проста ў эфіры, паказалі, што Ілля на 99,9% — сын Ігара Сігова. Пасля эфіру на Ігара абрынулася хваля крытыкі: маўляў, навошта дзеля грошай было сябе так ганьбіць. «Наша Ніва» спыталася ў акцёра Сігова, ці не пашкадаваў ён пра свой удзел у гэтай перадачы. «Пасля таго, як у 2011 годзе ў мяне здарыўся інфаркт, я стаў больш разважлівым. Нікому нічога не даказваю, стараюся ні з кім не спрачацца. А ўдзел у гэтай перадачы дапамог мне зразумець, хто мой сапраўдны сябар і добра мяне ведае, а хто мяне не ведае зусім і паверыў толькі ў тое, пра што ішла гаворка ў перадачы», — адказаў Ігар Сігоў. Па словах Ігара Сігова, ён ніколі не адмаўляўся ад сына. Падтрымліваў з ім адносіны, а бачыў яго толькі два разы ў жыцці, бо Ілля жыве ў іншай краіне, у Балгарыі. Ад адказу на пытанне, колькі Сігову заплацілі за ўдзел у праграме, Ігар ухіліўся: «Я падпісаў паперу, што не буду распавядаць, як насамрэч усё адбывалася. — Вы ж самі ведаеце, як робяцца ток-шоу на тэлебачанні, чаго ў мяне пытаецеся? Я, са свайго боку, не сказаў ні аднаго слова няпраўды пра сына, іншая справа, як была пададзеная інфармацыя. А дзе там праўда, вырашаць толькі гледачу»? — кажа Ігар Сігоў. У каментарах да перадачы знаёмы Ігара піша, што Сігову за ўдзел у праграме Шэпелева «На самай справе» заплацілі 2000 даляраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцёр Купалаўскага тэатра Ігар Сігоў здзівіў сваіх прыхільнікаў. Але не новай роллю, а тым, што ў эфіры расійскага тэлебачання пагадзіўся зрабіць тэст ДНК, каб...
|
|