Народный фольклорный коллектив «Кудзеліца» отпраздновал юбилей. 21.by

Народный фольклорный коллектив «Кудзеліца» отпраздновал юбилей

21.03.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Льецца, звініць беларуская песня ў шматгалосным гучанні, касцюмы ў нацыянальным стылі, шчодрыя авацыі — на сцэне народны фальклорны калектыў «Кудзеліца» раённага Дома культуры. Выступленні гэтага самабытнага калектыву зараджаюць асаблівай энергетыкай і дораць цудоўны настрой. Два с палой дзесяцігоддзі «Кудзеліца» ярка ззяе на творчым небасхіле Дубровеншчыны, удзельнічае ў святах, фестывалях, урачыстасцях і зрывае  дружныя шчодрыя  апладысменты.


Жыццё «Кудзеліцы» дала яе мастацкі кіраўнік Анастасія Красоўская. Энергічная, таленавітая, прафесіянал сваёй справы, яна ўкладае ў гэты калектыў не толькі сілы, час, але і душу.



—У свой час я займала пасаду метадыста па фальклору і этнаграфіі. Дзеля гэтага, пачала збіраць фальклор Дубровенскага раёна. Дапамагалі дырэктары сельскіх клубаў і культ­работнікі. Менавіта яны ў сваіх населеных пунктах ведалі бабуль і дзядуль, якія добра памяталі песні і танцы мінулых гадоў. Дзякуй богу, я паспела многае занатаваць, — ўспамінае Анастасія Мікалаеўна. — Але чаму ж яно будзе проста ляжаць? — спытала я. Трэба, каб яно заспявала, зайграла, ажывілася! Так і з’явіўся наш калектыў. Атрымалася з’яднаць дарослых лю­дзей з рознымі характарамі, штодзённым зменлівым настроем і сваімі густамі. Усе — з розных працоўных калектываў, з рознымі заняткамі, але агульнай любоўю да спадчыны. Менавіта дваццаць пяць гадоў назад у канцы сакавіка мы зрабілі першае выступленне «Дубровенскія супрадкі».





Па словах мастацкага кіраўніка, назва калектыву родам з вёскі Негаціна. Сёння там жыве Роза Іванаўна Верамьёва, якая дапамагла Анастасія Красоўскай сабраць многія старадаўнія песні.



—Успамінаючы іх, яна аднойчы сказала: «Пад кудзелькай гэтыя песні вучыліся. Бывала, маці сядзіць, прадзе кудзелю. Цягнецца гэтая нітка з кудзелі і цягнецца гэтая песня. А мы, малыя, сядзім, слухаем, вучымся і потым ёй падпяваем», — распавяла Анастасія Мікалаеўна. — Нам падабалася гэтая назва. Так і засталося.





Новая вяха ў творчай біяграфіі калектыву — атрыманне звання «народны». Такога гонару ён удастоены ў 2003 годзе. Запрашэнні на гастролі паступалі адно за адным. І паўсюдна чакалі поспех і апладысменты. На працягу дваццаці пяці гадоў з выступленнямі самадзейныя артысты пабывалі ў сельскіх клубах, маланаселеных пунктах. Прымалі ўдзел у раённых, абласных і рэспублікан­скіх, міжнародных фестывалях народнай творчасці.

Яны ўмеюць стварыць свята і для сябе. Таксама і свой сярэбраны юбілей адзначылі па-сямейнаму. Людзі, якія прыйшлі на свята, словы-ўспаміны, што гучалі, — бясцэнныя. Сярод гасцей — і былыя ўдзельнікі калектыву. Эксклюзіўныя кадры і відэазапісы першых выступленняў, тэксты песень, перапісаныя ад рукі, — усё гэта цяпер у імправізаваным музеі калектыву. «Кудзеліца» як часавы партал, вяртае ў мінулае.





Шчыра віншавала калектыў і яго нязменнага кіраўніка Анастасію Красоўскую, уручала ўзнагароды намеснік старшыні райвыканкама Святлана Рыжанская. Віншаванні з юбілеем калектыву гучалі ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама Людмілы Дударавай, дырэктара ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна» Вікторыі Храмцовай. Таксама да слоў віншаванняў далучыўся народны клуб ветэранаў «Сардэчныя сустрэчы».

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава павіншавла калектыў з юбілеем і ўручыла Ганаровую грамату за папулярызацыю традыцыйнай народнай культуры, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць.

Шэраг народных свят і іх традыцыі, сцэнкі, а таксама беларускія народныя песні ўзгадалі артысты падчас свайго выступлення. Яны пазнаёмілі публіку з музычнай фальклорнай спадчынай роднага краю, са святочнымі прыкметамі і звычаямі, характэрнымі жыхарам Дубровеншчыны. Гледачы вярнулісь у мінулае, пагля­дзелі, якія песні спявалі продкі, якія танцы танчылі і абрады праводзілі.





Дваццаць пяць гадоў народны фальклорны калектыў «Кудзеліца» папулярызуе народныя песні, танцы, звычаі, абрады, паданні, прыказкі, прымаўкі, казкі і загадкі Дубровенскага краю, далучаючы сваіх прыхільнікаў да народных традыцый — спадчыны беларускай музычнай творчасці.

Падарункі, кветкі, успаміны, цёплыя і добрыя  пажаданні, танцавальныя і песенныя нумары — свята ўдалося! Няхай творчыя гады народнага фальклорнага калектыву «Кудзеліца» доўжацца ўсім на радасць.

Юлія СТАРАВОЙТАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Льецца, звініць беларуская песня ў шматгалосным гучанні, касцюмы ў нацыянальным стылі, шчодрыя авацыі — на сцэне народны фальклорны калектыў «Кудзеліца»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика