З 15 сакавіка па 5 мая праходзіць раённы літаратурны конкурс, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі і Году малой радзімы
27.03.2020
—
Новости Культуры
|
ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ Начальнік старшыня першы сакратар аддзела ідэалагічнай Шаркаўшчынскай Шаркаўшчынскага работы, культуры і раённай арганізацыі раённага камітэта па справах моладзі грамадскага грамадскага Шаркаўшчынскага аб’яднання аб’яднання райвыканкама “Белая Русь” “БРСМ” ______Л.У.Стома _____ Ю.А.Васілеўскі ______М.Ч.Пугаўка 18.03. 2020 г. 18.03.2020 г. 18.03.2020 г.
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённага літаратурнага конкурса, прысвечанага Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Мэта: героіка-патрыятычнае выхаванне насельніцтва рознага ўзросту, развіццё і папулярызацыя традыцый аматарскай творчасці.
Задачы: — выхоўваць інтарэс да роднай мовы, да літаратурнай спадчыны беларускага народа.
Тэмы: “ След Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе маёй сям’і (маёй зямлі, маёй вёскі, маёй малой радзімы)” “Жаночы лёс у віхуры Вялікай Айчыннай” “Ад вайны да міру” “Мая малая радзіма. З любоўю да роднага краю” “Тое месца на карце быллём зарасло, але памяць аб ім застанецца” “Праз усе нягоды і адлегласці мне свецяць вочы роднае зямлі”
Арганізатары конкурсу: — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама; — Шаркаўшчынскі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”; — Шаркаўшчынская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Тэрмін правядзення конкурсу: з 20 сакавіка па 5 мая 2020 года. Падвядзенне вынікаў: 6-8 мая 2020 года
Парадак і ўмовы правядзення конкурсу:
-прозвішча, імя, імя па бацьку; -дата нараджэння, колькі поўных гадоў; -хатні адрас, нумар тэлефона і электронны адрас; -месца вучобы (назва школы, клас, імя настаўніка, які рыхтуе да ўдзелу ў конкурсе, яго нумар тэлефона і адрас электроннай пошты – для дзяцей школьнага ўзросту) ці асноўнае месца працы канкурсанта (з указаннем пасады); — назва твора.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў:
Ад 10 да 14 гадоў; Ад 15 да 19 гадоў; Ад 20 да 33 гадоў; Ад 34 гадоў і старэйшыя.
Ва ўзроставых намінацыях ад 15 да 19 гадоў і ад 20 да 33 гадоў вызначаюцца пераможцы за 1, 2 і 3 месцы. Па кожнай узроставай групе і жанравай намінацыі праводзіцца ўзнагароджванне грашовымі прызамі са сродкаў, выдаткаваных на рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў памеры: за 1 месца – 12,00 рублёў, 2 месца – 8,00 рублёў, 3 месца – 6,00 рублёў.
Арганізацыйны камітэт. Міхайлава Ала Уладзіміраўна – кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Шаркаўшчынскага РЦК; Пугаўка Міхаіл Часлававіч – першы сакратар Шаркаўшчынскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Шынкевіч Іна Мар’янаўна – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага райвыканкама. Фёдарава Марыя Пратас’еўна – намеснік старшыні Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Журы: Васілеўскі Юрый Анатольевіч – намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Стома Людміла Уладзіміраўна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта. Праўдзін Віктар Аляксандравіч – пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Кукуць Міледзій Мікалаевіч – паэт-празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Лагун Віктар Ільіч – паэт, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Еўдакова Таццяна Несцераўна – паэтка, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Вайцюль Надзея Іванаўна – паэтка, член народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Райчонак Сяргей Дзмітрыевіч – вядучы карэспандэнт раённай газеты “Кліч Радзімы”. |
|