Хай будзе багатай ніва!. 21.by

Хай будзе багатай ніва!

29.07.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На полі недалёка ад Зазерыцы ў мінулую суботу бліжэй да трох гадзін дня было шматлюдна. Кіраўнікі раёна, адказныя за сельгаспрадпрыемствы ад райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, механізатары ААТ «Проземле-Агра», занятыя на ўборцы хлеба, прадстаўнікі культуры сабраліся разам у святочным настроі – тут ладзіліся «Зажынкі».


Удзельнікаў «Зажынак» вітае старшыня райвыканкама Л.У.Пляшко.

Пачатак жніва спрадвеку быў момантам асаблівым і значным у жыцці нашых продкаў, суправаджаўся абрадам, у аснове якога – надзея на добры ўраджай, пажаданне руплівай працы.
Традыцыя гэтая захавалася і сёння. І распачалося свята на полі ААТ «Проземле-Агра» выступленнем самадзейных артыстаў у беларускім нацыянальным адзенні. У выкананні фальклорнага калектыву «Прасніца» гучалі беларускія народныя песні, у якіх гонар за родны край, пашана чалавеку працы, пажаданне багатага ўраджаю.

Жнеі становяцца паўкругам, старэйшая кладзе на зямлю подсцілку, хлеб і соль, з іконай у руках хрысціцца, ідзе да нівы. Колькі хвілін — і вось ён, нажаты ў полі першы сноп новага ўраджаю! Яго ўручаюць благачыннаму цэркваў Чашніцкай акругі Уладзіміру Калядзе, які благаслаўляе на жніво-2020.


Л. У. Пляшко з камбайнерамі на полі бліз Зазерыцы.

Затым сноп новага ўраджаю прымае старшыня райвыканкама Л. У. Пляшко. Нашы найлепшыя спадзяванні звязаны з тымі, хто сёння сеў за штурвал камбайна, зазначыў Леанід Уладзіміравіч. Затрачана нямала сродкаў і сіл, каб вырасціць хлеб, і надышоў час убраць тое, што на полі. Усяго ў раёне неабходна ўбраць каля 14 тысяч гектараў зерневых і зернебабовых, і зрабіць гэта неабходна хутка і без страт. Па папярэдніх разліках спецыялістаў, намалот каля 40 тысяч тон чакаецца, да гэтага трэба імкнуцца. Паспець неабходна да 20 жніўня, у іншым выпадку страт не пазбегнуць.

Сельгаспрадпрыемствы ўжо пачалі ўборачную, валавы збор склаў на дзень «Зажынак»10 працэнтаў ад мінулагодняга. Кожны разумее, што губляць нельга ні хвіліны.
Старшыня райвыканкама пажадаў усім, хто заняты на вянчаючай працу хлебаробаў уборачнай, зладжанай і руплівай працы. І не забывацца пра тэхніку бяспекі – даражэй здароўя і жыцця чалавека нічога няма.

Кіраўнік раёна таксама нагадаў, што неабходна рыхтаваць палі да фарміравання ўраджаю будучага года.


Снапы і караваі з новага ўраджаю прымаюць кіраўнікі гаспадарак.

Леанід Уладзіміравіч заклікаў прысутных прыйсці на выбары Прззідэнта Рэспублікі Беларусь і падтрымаць курс на стабільнае паступальнае развіццё краіны.
Затым жнеі ўручылі Л. У. Пляшко каравай.

Снапы і караваі з ураджаю-2020 жнеі таксама ўручылі першаму намесніку старшыні-начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама М. І. Мільчаніну, які павіншаваў з пачаткам жніва, пажадаў выніковай працы хлебаробам, дырэктару акцыянернага таварыства «Проземле-Агра» М. Ю. Скрабнеўскаму і яго намесніку Д. П. Шасцітку.

Наступае кульмінацыйны момант. Старшыня райвыканкама Л. У. Пляшко, дырэктар ААТ «Проземле-Агра» М. Ю. Скрабнеўскі, камбайнер М. М. Варашылаў пераразаюць чырвоную стужу і даюць старт жніву-2020!

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На полі недалёка ад Зазерыцы ў мінулую суботу бліжэй да трох гадзін дня было шматлюдна. Кіраўнікі раёна, адказныя за сельгаспрадпрыемствы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика