Адкрылася выстава работ майстрыхі з Гарадзеі. 21.by

Адкрылася выстава работ майстрыхі з Гарадзеі

16.08.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава работ майстрыхі з Гарадзеі Святланы Мартос. Аўтар выставы — творчы чалавек, займаецца бісерапляценнем, фааміранам, вышывае карціны.

Асаблівае месца ў творчасці Святланы займае вышыўка абразоў. Гэта захапленне пачалося з паходу ў манастыр, дзе яна ўбачыла абраз “Матронушка” і адчула непераадольнае жаданне вышыць яе. У кожную бісерынку Святлана ўкладвае часцінку сваёй душы, імкнецца перадаць людзям сваю радасць.

Святлана Мартос не раз прымала ўдзел у раённых выставах, на якіх ні разу не паўтараліся яе работы, удзельнічала ў раённых фестывалях “Велікоднае святло душы” і “Дзверы талентаў шчыра адчыняем”. Сям’я Мартос — прызёр раённага конкурсу “Усё пачынаецца з сям’і” ў намінацыі “Самая творчая сям’я 2019 года”.

Выстава будзе дзейнічаць да канца жніўня. 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава работ майстрыхі з Гарадзеі Святланы Мартос. Аўтар выставы — творчы чалавек, займаецца бісерапляценнем,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика