Рыга прапанавала Беларусі свой порт
17.08.2009 15:34
—
Новости Экономики
|
Пра выкарыстанне Мінскам рыжскага порта для беларускага экспарту ды імпарту размова ішла ў часе візіту ў Мінск віцэ-мэра Рыгі Анарса Шлесэрса.
У сваім інтэрв'ю латвійскаму інфармацыйнаму агенцтву LETA Анарс Шлесэрс заявіў, што асноўнай мэтай паездкі дэлегацыі Рыжскай думы ў беларускую сталіцу была інтэнсіфікацыя эканамічнага супрацоўніцтва паміж абедзвюма сталіцамі, а таксама прыцягненне інвестыцый ды грузаў у рыжскі порт. Падчас перамоваў з выконваючым абавязкі старшыні Менгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам былі абмеркаваныя розныя варыянты для разьвіцця беларускага грузавога тэрміналу, а таксама стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Гэта дазволіць беларускім прадпрыемствам экспартаваць сваю прадукцыю ў ЕЗ і адпаведна Латвіі яе прадукцыю ў краіны СНД. Паводле Шлесэрса, у той час як Латвія даволі цесна супрацоўнічае з Захадам, яе ўсходняя суседка мае недастаткова развітыя стасункі ў гэтым накірунку. Цесныя эканамічныя кантакты паміж Рыгай і Мінскам дапамогуць Беларусі прыцягнуць новыя інвестыцыі ў краіну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра выкарыстаньне Менскам рыскага порту для беларускага экспарту ды імпарту размова ішла ў часе візыту ў Менск віцэ-мэра Рыгі Анарса Шлесэрса. |
|