400 даляраў у месяц на сям'ю. 21.by

400 даляраў у месяц на сям'ю

30.11.2009 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выдаткі на прадукты харчавання хатніх гаспадарак склалі ў сярэднім 457,3 тыс. рублёў на месяц (на 9,5% больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд), на алкаголь — 24,3 тыс. (на 1,7% больш), нехарчовыя тавары — 381,5 тыс. (на 9% больш), аплату паслуг — 263,4 тыс. рублёў (на 19% больш).

Даныя выбарачнага абследавання паказалі, што за студзень— верасень 2009 года наяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак Беларусі склалі ў сярэднім 1,5 млн. рублёў на месяц.

Гэта на 14% у рэальным выражэнні вышэй, чым за аналагічны мінулагодні перыяд пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд на 13,9%.

Наяўныя рэсурсы — гэта грашовыя сродкі хатніх гаспадарак плюс кошт спажытых прадуктаў харчавання, якія паступілі з ўласнай падсобнай гаспадаркі (за вылікам матэрыяльных выдаткаў на іх вытворчасць). Сюды ж уваходзіць кошт ільгот і датацый у натуральным выражэнні.

Наяўныя рэсурсы ў разліку на члена хатняй гаспадаркі за гэты перыяд склалі 598,6 тыс. рублёў у месяц, у хатніх гаспадарках без дзяцей — 676,2 тыс. рублёў на месяц, у хатніх гаспадарках з адным дзіцем — 558,8 тыс. рублёў, з двума дзецьмі — 479 тыс. рублёў, з трыма і больш дзецьмі — 337,6 тыс. рублёў. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы ў 1,2 разу перавысілі ўзровень сярэднедушавых наяўных рэсурсаў сельскіх жыхароў і склалі адпаведна 626,7 тыс. рублёў і 517,6 тыс. рублёў на месяц.

Доля малазабяспечаных хатніх гаспадарак з узроўнем даходу ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 3,8%, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 3,1%, у сельскіх населеных пунктах — 5,6%. Для параўнання: за дзевяць месяцаў 2008 года было адпаведна 4,2%, 3,4% і 5,8%. У структуры малазабяспечаных хатніх гаспадарак асноўную частку (71,9%) складаюць хатнія гаспадаркі, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, 22,1% — хатнія гаспадаркі без дзяцей і 6% — хатнія гаспадаркі, якія складаюцца з аднаго чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дзевяць месяцаў 2009 года ў Беларусі спажывецкія расходы на адну хатнюю гаспадарку ў сярэднім склалі 1 млн. 126,5 тыс. рублёў на месяц. Гэта на 11,2% больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд, паведамляе прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика