Рынак нерухомасці ў 2010-м будзе залежаць ад крэдытнай палітыкі дзяржавы. 21.by

Рынак нерухомасці ў 2010-м будзе залежаць ад крэдытнай палітыкі дзяржавы

02.01.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актыўнасць на рынку нерухомасці Беларусі ў 2010 годзе будзе залежаць ад крэдытнай палітыкі дзяржавы. Такое меркаванне выказаў дырэктар агенцтва нерухомасці «Твая сталіца» Уладзімір Давідовіч.
«Усё будзе залежаць ад таго, якія будуць прыняты меры, што будзе прапанавана ў плане крэдытавання грамадзянам. Можа быць прапанавана стаўка ў 5% ці іншая схема. Незразумела пакуль, што будзе адносна льготнага крэдытавання, яно будзе прапанавана шырокаму колу ці катэгорыі звузяцца, і колькі грошай на гэта будзе выдзелена», — адзначыў эксперт.

Ён падкрэсліў, што ў 2009 годзе льготных крэдытаў было выдадзена ў чатыры разы больш, чым астатніх. Паводле меркавання Давідовіча, крэдыты са стаўкай 23% — «грабежніцкія, і іх ніхто не хоча браць». Акрамя таго, у 2009 годзе былі адменены валютныя крэдыты, пры якіх «некалькі тысяч долараў, якіх не хапае, можна было ўзяць на будаўніцтва ці куплю жылля». Паводле меркавання эксперта, «крэдыты застануцца вельмі дарагімі, толькі частка рынку будзе падтрымлівацца льготнымі».

У цэлым, паводле прагнозаў эксперта, на рынку нерухомасці ў першыя месяцы года будзе стабільная сітуацыя: «Цэны застануцца на ранейшым узроўні. Магчымы толькі невялікі рост па 0,5–1% у месяц».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўнасць на рынку нерухомасці Беларусі ў 2010 годзе будзе залежаць ад крэдытнай палітыкі дзяржавы. Такое меркаванне выказаў дырэктар агенцтва нерухомасці
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика