Менск хоча падвысіць кошты за транзыт электрычнасьці
11.01.2010
—
Новости Экономики
|
У Маскве цьвердзяць: Менск спачатку прапанаваў падвысіць цану транзыту амаль у 2,5 разы, а адразу пасьля Новага году – яшчэ на столькі ж. Экспэрты тлумачаць такое вялікае падвышэньне жаданьнем Беларусі скарыстаць зручны момант і падзарабіць дадатковыя грошы. Выгоднай для Менску стала сытуацыя з закрыцьцём ад 1 студзеня 2010 г. Ігналінскай атамнай станцыі. Цяпер краіны Балтыі, найперш Літва, адчуваюць дэфіцыт энэргіі. Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць такія захады афіцыйнага Менску звычайнай зьявай для перамоваў – там, маўляў, заўжды ідзе гандаль: “Калі бакі пагодзяцца на нейкую іншую транзытную стаўку, то тады гэта і будзе адпаведны для іх інтарэс”. Экспэрты адзначаюць: пакуль маленькую перамогу трэба лічыць за расейцамі. Беларусы так і не прымусілі іх пачаць перамовы раней, да заканчэньня сьвяточных вакацыяў, хаця на гэтым і настойвалі. Як і не спынілі перадачу электраэнэргіі ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі. Экспэрт Валянцін Мацкевіч кажа: магчыма, затрымка адбылася таму, што бакі спадзяваліся вырашыць гэта пытаньне ў рамках Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. Аднак энэргетычныя праблемы, як адзначаюць у Маскве, пакуль застаюцца па-за межамі гэтага пагадненьня. Спадар Мацкевіч у сувязі з гэтым адзначае: “Гэта пункт гледжаньня Расеі. Але як гэта можа быць? Калі паглядзець на ўвесь таваразварот Беларусі і Расеі, то энэргарэсурсы складаюць там вельмі значную долю. Таму як гэта можна вывесьці за рамкі пагадненьня такую частку? Атрымліваецца, што мытны саюз – нейкая зусім слабенькая справа, сапраўды нейкая Фількіна грамата”. У Літве ў такой сытуацыі гатовыя скарыстаць унутраныя рэсурсы. Міністар энэргетыкі краіны Арвідас Сямкомас гаворыць: Літва зможа забясьпечыць сябе уласнай электраэнэргіяй зь цеплаэлектрастанцыі. Але яна будзе даражэйшая. Ці можа патрабаваньне Беларусі падвысіць цану транзыту энэргіі адбіцца на яе дачыненьнях з Літвою? Дацэнт Інстытуту міжнародных дачыненьняў і палітычных навук Віленскага унівэрсытэту Томас Янялюнас разважае: “Я думаю, у Літве разумеюць, што, найперш, гэта пытаньне двухбаковых дачыненьняў Расеі і Беларусі. І таму трэба дачакацца, чым усё гэта завершыцца. Я ня думаю, што гэтая сытуацыя нэгатыўна паўплывае на стаўленьне Літвы да ўдзелу Беларусі ў праграме “Ўсходняе партнэрства”. Можа, хутчэй, яшчэ больш будуць уздымацца пытаньні пра тое, што трэба паскараць беларускую незалежнасьць у энэргетычным пляне”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 студзеня павінны аднавіцца перамовы паміж Масквой і Менскам наконт транзыту расейскай электраэнэргіі празь беларускую тэрыторыю ў Калінінградзкую вобласьць і краіны Балтыі. Гэтыя рэгіёны могуць застацца без транзытнай электрычнасьці.
|
|