Эксперты каментуюць ход перамоў аб пастаўках нафты ў Беларусь. 21.by

Эксперты каментуюць ход перамоў аб пастаўках нафты ў Беларусь

11.01.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па просьбе БелаПАН беларускія эксперты пракаментавалі агучаную ў СМІ пазіцыю Расіі па пытаннях паставак нафты.9 студзеня ананімны расійскі эксперт у нафтавай сферы заявіў, што РФ гатова бяспошлінна паставіць 6,3 млн. тон нафты для ўнутранага спажывання, што прынясе Мінску выгаду ў памеры 1,8 млрд. долараў у год. Паводле яго слоў, Беларусь можа пазбавіцца льгот, калі будзе зацягваць перамовы. У той жа час Мінск просіць павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты да 30 млн. тон і абяцае ў іншым выпадку павялічыць пошліны на транзіт нафты з 3,9 да 45 долараў за тону. Эксперт таксама заявіў пра наяўнасць "мноства пасрэднікаў" на беларускім нафтавым рынку, праца якіх немагчымая без глыбокіх сувязяў з уладамі.

"Задача гэтай інфармацыйнай кампаніі, якая толькі пачынаецца, — паказаць, што рэжым у Беларусі клапоціцца больш пра свае кішэні, чым пра сацыяльную арыентацыю", — заявіў эканаміст Яраслаў Раманчук. На яго думку, Мінск таксама пойдзе ў атаку і "будзе абвінавачваць нафтавыя кампаніі, Сечына, Пуціна ў зрыве інтэграцыйных пагадненняў".

"Беларусь не хоча адмаўляцца ад рэнты, якую атрымлівае ад перапрацоўкі нафты і продажу нафтапрадуктаў у Еўропу, а таксама адыходзіць ад прынцыпу, што гэта сфера павінна быць толькі ў руках дзяржавы", — сказаў Раманчук.

Паводле яго слоў, перамовы падобныя на "картачную гульню па паняццях". "Цяпер расійскія карцёжнікі вырашылі весці сваю гульню. Думаю, нас чакае гарачая сварка. З боку Беларусі могуць прагучаць пагрозы павялічыць тарыфы на транзіт энерганосьбітаў, выйсці ці абвясціць мараторый на ўдзел у Мытным саюзе", — лічыць Раманчук.

Эксперт прагназуе падпісанне нафтавага пагаднення ў студзені, аднак, паводле яго слоў, магчыма, што канфлікт зацягнецца або выявіцца ў сумежных сферах, напрыклад, у пытанні прыватызацыі "Нафтана" і "Паліміра".

Эканамічны аглядальнік Таццяна Манёнак звярнула ўвагу на тое, што сярод "масы пасрэднікаў" расійскі бок назваў два беларускія НПЗ і ВА "Беларуснафта", якія самі закупляюць і перапрацоўваюць нафту. "Калі беларускія НПЗ можна зваць пасрэднікамі, то хто ў такім разе не пасрэднік?" — сказала Манёнак.

Паводле яе слоў, у розныя гады існавалі розныя механізмы прыцягнення на рынак расійскіх нафтавых кампаній. "Цяпер рынак адрэгуляваны. Эфектыўна могуць працаваць тыя расійскія кампаніі, якія маюць тут сетку рэалізацыі. <…> Так, былі нейкія кампаніі, якім урад даў магчымасць закупляць і зарабляць. Але апошнім часам, асабліва пасля крызісу, калі змянілася сітуацыя на сусветным рынку, нафтавы бізнес перастаў быць прывабным. Многія згарнулі гэтую дзейнасць", — адзначыла аглядальнік.

Яна нагадала пра існаванне сістэмы дзяржсубсідый, якую стварыў урад для прыцягнення расійскіх кампаній, і іншым разам даходаў ад пошлін не хапала для выплаты гэтых субсідый.

На думку Манёнак, калі няма дакладных дамоўленасцяў, кожны бок "шукае нейкія болевыя кропкі ў гэтых схемах, жадаючы паскорыць прыняцце рашэнняў у патрэбным для сябе рэчышчы". "Знайсці рашэнне будзе праблематычна, — лічыць яна. — Расія, памятаючы пра тое, што Беларусь не дзялілася прыбыткам ад экспарту нафтапрадуктаў, цвёрда настойвае на механізме, які, у прынцыпе, абсалютна лагічны: "адсекчы" бяспошлінныя пастаўкі для ўнутранага рынку, а астатняе — з пошлінай".

Аднак, на думку эксперта, "рэалізаваць гэта будзе надзвычай складана, тым больш гэта запатрабуе болей выдаткаў для беларускага бюджэту, каб захаваць аб'ёмы перапрацоўкі".

Як лічыць Манёнак, беларускаму боку ёсць сэнс таргавацца з Расіяй для павелічэння аб'ёму бяспошлінных паставак нафты.

Пагрозу беларускага боку ў 11,5 разу павялічыць пошліну на транзіт нафты яна назвала "нецывілізаваным падыходам". "Такія рэчы трэба аргументаваць. Тым не менш Беларусь на працягу многіх гадоў не павялічвала тарыфы, і, калі будуць змяняцца правілы гульні, беларускі бок мае ўсе падставы павялічыць кошт транзіту. Але гэта палка з двума канцамі: тарыфы будуць закладвацца ў цану нафты", — сказала эксперт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па просьбе БелаПАН беларускія эксперты пракаментавалі агучаную ў СМІ пазіцыю Расіі па пытаннях паставак нафты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика