Аграсядзібаў на Міншчыне стала больш. 21.by

Аграсядзібаў на Міншчыне стала больш

20.01.2010 20:24 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На фото: Аграсядзіба на Міншчыне

Кожны раён прадстаўляе свой «праект» і абараняе яго перад адмысловай камісіяй. Згодна з прагнозамі, у сталічным рэгіёне вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі павінна павялічыцца на 11 з паловай працэнтаў, прамысловай – на 20. Дарэчы, гэта – самы вялікі паказчык сярод астатніх рэгіёнаў краіны. Ён «выведзены» з тым разлікам, каб кампенсаваць страты, якія панесла летась прамыловасць Міншчыны ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу.

Невялікі, але ўсё ж рост, цяжкі для ўсей у 2009 год айчынная эканоміка перажыла напружана, але без вялікіх страт, прамысловыя прадпрыемствы працавалі, людзі атрымлівалі заробкі. 2010 павінен стаць вырашальным. І ў кожнага района свае планы як пражыць 12 месяцаў і застацца ў плюсе. Мінулы год для Клецкага района быў няпростым. Малочныя і вольныя праблемы з рэалізацыяй прамысловай прадукцыяй замарозілі тэмп эканамічнага развіцця. Тым не менш, сярэдні заробак ў раёне ўдалось узняць амаль да 800 тясяч рублеў, стварыць больш за сто новых працоўных месцаў. Уселета тут як і ўсе плануе давесці сярэдні заробак да 500 долароў, прапанаваць амаль дзвесці вакансій. Стаўка на эфектыўную працу прасмысловасці. У планах нарошчвання вытворчасці і выпуку новых відаў прадукцыі. Вялікія надзей на малочны экспарт.

Дзяржаўны стандарт прапануе увесці новы тыхрэгламент на малочную прадукцыю. Праект дакумента прадставілі ў Савеце Міністраў. Размова ідзе пра патрабаванне да якасці. Яны сталі больш жорсткімі. У першыню ўведзены палажэнні аб утрыманні меланіна і антыбіотыкаў у малацэ, павышаная адказнасць вытворцаў. Пры распрацоўцы тэхнічных рэгламентаў улічваліся еўрапейскія стандарты і якасці і законы Расійскай Федэрацыі.

Больш за 22 тысячы працоўных мест улетась створана на Міншчыне, чвэрць – у малых гарадах. Адпаведныя заданні выканалі ўсе раёны выбласці. Прадпрыемствам давалі пазыкі на адкрыццё новых вакансій. Да і самі безпрацоўныя маглі стаць працадаўцамі. На адкрыццё ўласнай справы прадугледжана матэр’яльная падтрымка. Дзякуючы ёй сталі бізнесменамі 345 чалавек. Сітуацыя на рынку працы сталічнага рэгіёна адна з лепшых у краіне. Цяпер ўзровень безпрацоўя ўсяго 0,8%.

Аграсядзібаў на Міншчыне стала больш. Улетась у рэгіёне іх з’явілася 89. Дарэчы, усяго за апошнія 5 год колькасць фазэндаў у вобласці павялічылася ў 30 разоў. Больш за ўсё іх у Мядзельскім і Валожанскім раёнах. Летась тут пачылі амаль 25 тысяч чалавек, пакінуўшых гаспадарам больш за 2 мільярда рублёў. Усёлата стаўку робяць на якасць абслугоўвання і пашырэнне паслуг. Магчыма некаторыя сядзібы ўжо ўсёлета атрымаюць зорны статус. Больш актыўна ў турыстычным бізнесе будуць задзенічаны сельгасарганізацыі і фермерскія гаспадаркі.

На электронны прынцып працы з падатковымі органамі прайшлі амаль 2,5 тысячы падатка плацельшчыкаў Міншчыны. Зручнай сістэмы відавочная. Падатковую дэкларацыю можна адправімць хоць ноччу. А сэканомленны час выкарастаць для вырашэння больш надзённых праблем. І хоць папяровая прамысловасць па ранейшаму працуе на выдатна, скарачэнне дакументаў звароту спрыяе справе эканоміі.

Салігорскія трыкатажнікі атрымалі Прэмію ўрада за дасягненні ў галіне якасці. Гэта – прэстыжная ўзнагарода. Бо азначае не проста спецыяльны знак на сваёй прадукцыі, а прызнанне спажыўцом і рынкам. Мінулы год для трыкатажнага прадпрыемства быў няпросты. Вытворцы сутыкнуліся з неплацёжаздольнасцю расійскіх партнёраў. А гэта – быў асноўны рынак збыту. Праўда, потым сітуацыя выправілася. Пастаўкі – аднавілі, у «гандлёвае кола» уключылі Украіну, краіны Балтыі, Казахстан. Зараз на прадпрыемстве выпускаюць да тысячы мадэляў бялізны, штомесяц абнаўляюць палову асартымента. Вікторыя Барткевіч – пра «выдатнікаў галіны». 

У канструктарскім аддзеле хвалююцца: у Расіі рыхтуюць да адпраўкі новую калекцыю жаночай бялізны. Шыкоўныя мадэлі і любыя памеры. Менавіта так салігорскія трыкатажнікі пакарылі спажыўцоў.

Але якасць – галоўная перевага. Крызіс адбіўся на працы прадпрыемстваў: паў экспарт. Але сітуацыя паступова выправілася. Зараз 30% салігорскай прадукцый ідзе ў Расію, Украіну, Малдову.

«Ні кроку назад». Каб дэвіз увасобіць ў жыццё, тут узяліся за тэхнічнае абсталяванне. Упрыватнасці набылі сучасны раскройны комплекс, які павысіў прадукцыйнасць працы і зменшыў энергазатраты.

Салігорскі трыкатаж у шэрагу лепшых тавараў света, стратэгічная задача прадпрыемства.
Для гэтага тут нават канцэпцую якасці распрацавалі. І стараюцца яе максімальна прытрымлівацца.
 

У бюджэт Мінскай вобласці паступіла больш за 4 з паловай трыльёна рублёў

План – выкананы і перавыкананы. Падаткі заплацілі больш за 20 тысяч арганізацый, 30 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Дарэчы, дзяржаўны сектар забяспечыў амаль 3 трыльёны паступленняў, прыватны – крыху менш 2-х. Праўда, не абыйшлося і без даўжнікоў. Запазычылі бюджэту 5 прадпрыемстваў вобласці.

 

Клецкаму раённаму аддзелу ўнутраных спраў – 70 гадоў

Да юбілею у РАУС адкрылі «пакой міліцэйскай гісторыі». Гэта такі своеасаблівы «міні-музей». Супрацоўнікі аддзела прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, выконвалі інтэрнацыянальны абавязак ў Афганістане, падтрымлівалі грамадскі парадак ў гарачых кропках. З нагоды юбілею ў райаддзеле арганізавалі ўрачысты сход. Лепшыя ў прафесіі атрымалі чарговыя званні, ўзнагароды, дыпломы і падзякі. А кіраўніцтва раёна прэзентавала новы аўтамабіль.

 

У выратавальнікаў Беларусі – прафесійнае свята

На Міншчыне - 23 аддзелы па надзвычайных сітуацыях, 67 аварыйна-ратавальных пастоў. Служаць бяспецы ў рэгіёне больш за 3 тысячы чалавек. І служба гэта – напружаная. За мінулы год на пульт абласнога ўпраўлення МНС паступіла 20 з паловай тысяч выклікаў. Спецыялісты на месцы надзвычайных здарэнняў выязджалі больш за 7 тысяч разоў. Выратавалі 240 чалавек.

 

Ў Свята-Нікольскай царкве ў Чэрвені  арганізавалі гурток народнай творчасці

Кожную сераду тут праходзяць заняткі. Вядзе іх майстрыха Марына Сіняўская. Яна  скончыла Мінскі каледж мастацтваў, і вось зараз вырашыла падзяліцца сваімі ўменнямі з іншымі. Майстар-класы наведваюць і дарослыя, і дзеці. Усе, у каго ёсць жаданне ствараць прыгажосць. Накірункі самыя розныя – роспіс, кветкавы дызайн, вязанне. Заняткі - бясплатныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны раён прадстаўляе свой «праект» і абараняе яго перад адмысловай камісіяй. Згодна з прагнозамі, у сталічным рэгіёне вытворчасць сельскагаспадарчай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика