Вэнэсуэлец за заробак можа заліць 400 бакаў бэнзіну. Беларус — 5
25.01.2010
—
Новости Экономики
|
Упершыню ў 2010 годзе падвысіліся кошты на аўтамабільнае паліва. Розьнічныя цэны на аўтазапраўках павялічыліся ў сярэднім на 2%, аднак у канцэрне “Белнафтахім” далі зразумець, што гэта не апошняя цэнавая карэляцыя ў першыя месяцы новага году.Мяркуецца, што бліжэйшым часам агулам падвышэньне складзе 10% ад коштаў на канец 2009 году.
Такім чынам, цяпер бэнзін Нармаль-80 каштуе 1940 рублёў, АІ-92 — 2520 рублёў, АІ-95 — 2840 рублёў, дызэльнае паліва — 2270 рублёў. Біядызэльнае паліва — 1950 рублёў за літар. У параўнаньні з краінамі суседзямі кошт на аўтамабільнае паліва трымаецца ў “залатой сярэдзіне”. Прыкладам, у Расеі цягам студзеня цана на бэнзін і дызэльнае паліва неістотна, але зьмяншалася. Калі самы хадавы 92-гі бэнзін у Беларусі ў эквіваленце каштуе 88 цэнтаў, то ў Расеі гэты паказьнік складае ў сярэднім 60-65 цэнтаў. Прыблізна на расейскім узроўні і цэны ва Ўкраіне. А вось у Літве, Латвіі, Польшчы лічбы вагаюцца ў межах 1,2-2 даляры за літар. Увогуле ж, паводле міжнароднага дасьледаваньня коштаў на бэнзін у 170 краінах сьвету, самае таннае паліва ў Туркмэністане – усяго 2 цэнты за літар. Удвая “даражэйшы” бэнзін (зь беларускага гледзішча ўсё адно бясплатны) у Вэнэсуэле – 4 цэнты. Сьледам у сьпісе самых прывабных бэнзінавых коштаў ідуць буйныя экспартэры нафты: Катар, Бахрэйн, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. У цэнавым калідоры ад 50 цэнтаў да даляра разьмясьціліся пераважна краіны з штампам “якія разьвіваюцца”, а таксама дзяржавы, урады якіх гатовыя субсыдаваць спажыўцоў -- ЗША, Канада, Расея. Больш за іншых пакідаюць грошай на аўтазалівачных станцыях эўрапейцы. У даступнасьці паліва экспэрты карыстаюцца так званым “індэксам бэнзабаку”. То бок, колькі можа заліць паліва ў машыну чалавек у той ці іншай краіне са свайго заробку. Бясспрэчным лідэрам тут Вэнэсуэла -- на месяцовы заробак вэнэсуэлец можа напоўніць блізу чатырох сотняў бакаў! (У Туркмэніі заробкі вымяраюцца некалькімі далярамі, што не дае жыхарам магчымасьці ўдзельнічаць у такой гонцы). Горш за іншых справы ў бедных краінах. Прыкладам, на Філіпінах, у Кеніі ці Індыі працаўнік са сваімі прыбыткамі можа заліць поўны бок ня болей чым 5 разоў, таму ня дзіўна, што там людзі аддаюць перавагу ровару. Першая дваццатка лепшых суадносінаў коштаў на бэнзін і ўзроўню заробкаў: № Горад Заробак у месяц Кошт бэнзіну (у далярах ЗША) Індэкс бэнзабаку 1. Каракас 780 0,04 392 2. Нью-Ёрк 3000 0,67 92 3. Дубай 1600 0,50 82 4. Доха 870 0,22 80 5. Таронта 2000 0,67 62 6. Цурых 3700 1,19 62 7. Сыднэй 2300 0,79 58 8. Токіо 2500 1,06 49 9. Люксембург 2900 1,26 47 10. Дублін 3000 1,36 45 11. Вена 2300 1,15 40 12. Капэнгаген 2900 1,59 36 13. Нікасія 2100 1,24 36 14. Лёндан 2270 1,32 34 15. Хэльсынкі 2500 1,58 33 16. Стакгольм 2200 1,36 33 17. Тайпэй 1100 0,68 32 18. Окленд 1400 0,87 31 19. Масква 950 0,61 31 20. Барсэлёна 1900 1,25 30 Сярэдні заробак у Беларусі вагаецца ў межах 1 мільёна беларускіх рублёў ці крыху больш за 300 даляраў. Гіпатэтычна гэтых грошай хопіць, каб заліць у машыну 350 літраў 95-га бэнзіну, які каштуе акурат 1 даляр за літар. Пры 60-літровым баку – 6-7 бакаў на месяц. І гэта пры ўмове, што астатнія выдаткі сямейным бюджэтам не заплянаваныя. Камэнтары спэцыялістаў чытайце пазьней на нашым сайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў 2010 годзе падвысіліся кошты на аўтамабільнае паліва. Розьнічныя цэны на аўтазапраўках павялічыліся ў сярэднім на 2%, аднак у канцэрне “Белнафтахім” далі зразумець, што гэта не апошняя цэнавая карэляцыя ў першыя месяцы новага году.
|
|