Падатковая: у апошнi для кагосьцi раз?..
20.02.2010
—
Новости Экономики
|
Сёлета, у адрозненне ад большасцi мiнулых гадоў, калi ў гэты час мы паспявалi ўжо нават забыць, што наведвалi падатковую iнспекцыю ў пачатку года, выправiцца туды атрымалася толькi ў перадапошнi перыяд яе працы па прыёме дэкларацый ад грамадзян адносна сукупнага гадавога даходу — у сярэдзiне лютага. Калi бухгалтэрыя здолела выдаць даведку, тады i пайшлi. І ў гэтым аказалiся як свае плюсы, так i мiнусы. А яшчэ — магчымасць на развiтанне прааналiзаваць, як змянялася падатковае заканадаўства за апошнiя гады, адпаведна, каго, з чым i як сустракалi ў падатковай. Чэргi За больш чым паўтузiна гадоў наведвання падатковай даводзiлася бачыць рознае: i чэргi (з адпаведнай атмасферай у iх) на тры гадзiны i практычна iмклiвае праходжанне працэдуры падачы дэкларацыi. Нагадаю, што найбольшым наплывам людзей вызначыўся пачатак 2007 года, калi падатковую льготу ў сувязi з будаўнiцтвам цi пагашэннем банкаўскага крэдыту, узятага пад гэтыя мэты, можна было атрымаць толькi праз падатковую iнспекцыю. Памятаеце, што рабiлася тады ў калiдорах перад дзвярыма iнспектараў? У наступным годзе грамадзянам вярнулi права выбару — iльготу можна было атрымлiваць як па месцы асноўнай працы, так i па вынiках года праз падатковую — i зноў стала спакайней, бо многiя выбралi першы, менш клопатны, варыянт. А летась права выбару зноў скасавалi: вяртаць залiшне заплачаныя падаткi ў сувязi з будаўнiцтвам кватэры цi пагашэннем банкаўскага крэдыту, узятага пад гэтыя мэты, можна было толькi па месцы асноўнай працы, падаючы патрэбныя дакументы ў бухгалтэрыю. Iнспектары У розныя гады ў дачыненнi да грамадзян iх паводзiны таксама iстотна адрознiвалiся: ад абыякавасцi i нават пэўнай грубаватасцi да падкрэслена карэктных паводзiнаў i добразычлiвасцi. Усё сказанае, безумоўна, датычыцца сiтуацыi ўвогуле, калi, напрыклад, знерваваныя i стомленыя доўгiм стаяннем у чарзе людзi спрабавалi "перахапiць" у калiдоры сноўдаючых з пакоя ў пакой работнiкаў iнспекцыi, каб нешта ўдакладнiць, чым выклiкалi ў iх раздражненне. Як i няздольнасцю многiх самастойна запоўнiць бланк дэкларацыi, акрамя асабiстых звестак (пра гэта крыху нiжэй асобна). Але, трэба аддаць належнае, калi ты садзiўся перад канкрэтным iнспектарам, той, няхай i сцяўшы ў пэўным сэнсе зубы ад твайго непаразумення, заўсёды прафесiйна i карэктна па-чалавечы рабiў сваю справу. Запамiнальным быў год з'яўлення Дырэктывы № 2: нiякiх чэргаў! Нягледзячы на вялiкую колькасць наведвальнiкаў, iнспектары паводзiлi сябе надзвычай добразычлiва. Iх нават шкада было — настолькi яны былi стомленыя, настолькi шмат у iх было працы. Бланкi Яны практычна ўвесь час змянялiся: калi да зручнасцi наведвальнiкаў, калi — не вельмi. Агульная тэндэнцыя: бланкi дэкларацый аб сукупным гадавым даходзе пакрысе спрашчалiся. Колькi гадоў таму ў шапiку, перш чым прадаць грамадзянiну паперы, гучала пытанне: дапамогу з-за мяжы атрымлiвалi? Калi не, колькi аркушаў не выдавалася. Потым iнспектар мог выдалiць яшчэ аркуш-другi, што былi непатрэбнымi. На большасцi астатнiх у пэўных графах грамадзянiн часам мусiў пiсаць аднолькавае "не". За мiнулыя гады ў цэлым бланкi рабiлiся ўсё больш прасцейшымi i зразумелымi для большасцi людзей — настолькi, што на самастойнае запаўненне хапала хвiлiн дзесяць, прычым можна было цалкам абысцiся без парадаў кансультантаў i падказак у выглядзе вывешаных узораў запаўнення. Хоць, па праўдзе, многiя на 100 працэнтаў iх рэдка запаўнялi: заўсёды былi нейкiя дробныя сумненнi, таму спадзявалiся на падказку iнспектара. Сёлета бланк дэкларацыi складаўся з двух аркушаў, чатырох старонак. На мой погляд, гэты варыянт нарэшце максiмальна наблiзiўся да самага простага i зразумелага. Толькi... Вылiк Толькi з гэтага года правiлы зноў змянiлiся, прынамсi для журналiстаў: вярнуць залiшне заплачаныя падаткi ў сувязi з прафесiйнымi вылiкамi, звязанымi з атрыманнем аўтарскага ўзнагароджання (ганарару), як ужо паведамлялася раней у нашай газеце, цяпер можна толькi па месцы асноўнай працы, напiсаўшы адпаведную заяву. Такiм чынам, калi не будзе iншых падстаў (продаж аўтамабiля, кватэры за пэўны прамежак часу), калегам па цэху ўжо няма патрэбы наведвацца ў падатковую. Сёлета названы вышэй плюс заключаўся ў поўнай адсутнасцi людзей у падатковай: напэўна, як па прычыне ўвогуле скарачэння колькасцi наведвальнiкаў, так i з-за больш позняга па часе туды нашага вiзiту. Яшчэ адзiн плюс быў у тым, што пра канкрэтна журналiстаў iнспектары валодалi iнфармацыяй. Патлумачу. У мiнулыя гады кожны раз усе прысутныя разам абмяркоўвалi: як жа правiльна запаўняць паперы па вяртаннi падаткаў у сувязi з атрыманнем аўтарскага ганарару, дзе што пiсаць. Не тое, каб iнспектары гэтага не ведалi ўвогуле, напэўна, у агульнай масе журналiсты растваралiся. А тут, вiдаць, апошнiм часам iшоў толькi "наш брат" (нiбы ў пацверджанне лiтаральна ўслед за намi ў пустой iнспекцыi з'явiўся калега з iншага выдання). Але ў гэтай сiтуацыi быў i мiнус: iнспектар заявiла, што стамiлася тлумачыць i самiм работнiкам СМI i iх бухгалтэрыям, што трэба падаваць даведку зусiм iншага зместу, чым было раней, што яна не рызыкне браць адказнасць за атрыманыя лiчбы... А потым, як было i раней, хутка i добразычлiва дапамагла запоўнiць да канца ўсе патрэбныя графы ў бланку дэкларацыi. У апошнi для нас раз?.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета, у адрозненне ад большасцi мiнулых гадоў, калi ў гэты час мы паспявалi ўжо нават забыць, што наведвалi падатковую iнспекцыю ў пачатку года, выправiцца туды атрымалася толькi ў перадапошнi перыяд яе працы па прыёме дэкларацый ад грамадзян адносна сукупнага гадавога даходу — у сярэдзiне лютага. Калi бухгалтэрыя здолела выдаць даведку, тады i пайшлi. І ў гэтым аказалiся як свае плюсы, так i мiнусы. А яшчэ — магчымасць на развiтанне прааналiзаваць, як змянялася падатковае заканадаўства за апошнiя гады, адпаведна, каго, з чым i як сустракалi ў падатковай.
|
|