Экспарт зброі зь Беларусі: з 12-га месца на 42-е?
15.03.2010
—
Новости Экономики
|
Гэта вынікае зь сёлетняй справаздачы Дадзеныя SIPRI камэнтуе вайсковы аглядальнік газэты "Беларусы і рынак" Аляксандар Алесін: “На мой погляд, справа ў састарэлай мэтодыцы, якую ўжывае SIPRI, якая не ўлічвае сучасныя рэаліі – разьвіцьцё ваеннай электронікі і праграмнага забесьпячэньня. Зараз Беларусь усё больш ператвараецца з экспартэра старых савецкіх узбраеньняў у пастаўніка высокатэхналягічных (часам падвойнага прызначэньня) прадуктаў электронікі і праграмных прадуктаў. Найперш гэта тычыцца сыстэм радыёэлектроннай барацьбы, радыёэлектроннай выведкі, аўтаматызаваных сыстэм кіраваньня зброяй і войскамі: гэта СПА, аўтаматызаваныя сыстэмы авіяцыйнага кіраваньня, гэта абароненыя сродкі сувязі. А ў мэтодыцы SIPRI ўлік такіх тэхналёгій не прадугледжаны: яны ўлічваюць стралковую зброю, гарматы, танкі, браніраваныя машыны. Усё гэта Беларусь ужо не пастаўляе. Тое, што ў нас засталося ад СССР, ужо састарэла, на міжнародным рынку ня мае попыту, да таго ж гэтыя арсэналы ўжо збольшага вычарпаныя. Некалькі гадоў таму Віктар Шэйман паведаміў, што заключаны кантракт з Вэнэсуэлай на пастаўку ваенных і падвойнага прызначэньня тэхналёгіяў: гэта найперш сродкі СПА, бартавыя сыстэмы стварэньня перашкодаў сыстэмам СПА і навядзеньня ракетаў праціўніка. Паводле Шэймана сума кантракту каля 1 мільярда даляраў. Гэта цэны сусьветнага рынку на зброю такога тыпу. Беларусь прадае такое абсталяваньне і ў Кітай, і ў Індыю, і ў шэраг арабскіх краін. Мяркую, што дадзены SIPRI па Беларусі ня тое што далёкія, а вельмі далёкія ад рэальнасьці”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая зьмена адбылася зь месцам Беларусі ў сусьветным рэйтынгу гандляроў зброяй у 2008–2009 гадах. Гэта вынікае зь сёлетняй справаздачы Стакгольмскага інстытуту дасьледваньняў праблем міру (SIPRI).
|
|