Падаражаў звадкаваны газ. 21.by

Падаражаў звадкаваны газ

24.03.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 25 сакавіка ў Беларусі павышаюцца адпускныя і розьнічныя цэны на звадкаваны газ для АЗС і камунальна-бытавога выкарыстаньня, паведамляе прэсавая служба Міністэрства эканомікі.

Падвышэньне адбылося «ў сувязі зь пераглядам умоваў пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь у 2010 годзе, а таксама павелічэньнем ставак акцызу і зьмяненьнем агульных умоваў гаспадараньня з улікам прапановаў Міністэрства энэргетыкі і канцэрну „Белнафтахім“».

Адпускныя цэны вырастуць на 7,3 — 10%, розьнічныя ў сярэднім на 9,3%.

Апошняе падвышэньне коштаў на звадкаваны газ у балёнах для насельніцтва адбылося ў лістападзе 2009 году і склала 23%, для АЗС — у траўні мінулага году на 9,3%.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика