У склад маёмасці ўключаецца.... 21.by

У склад маёмасці ўключаецца...

31.03.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Сёлета падыходзіць наша чарга на будаўніцтва кватэры ў ЖБК. Вядома, што пры ўключэнні сям'і ў спісы на льготнае крэдытаванне ўлічваецца сукупны даход сямейнікаў і іх маёмаснае становішча. А як яно вызначаецца?

В. Мацееў, <І>г. Мінск.

, г. Мінск.

Дзейным заканадаўствам вызначана, што пры аднясенні грамадзян да катэгорыі тых, хто мае права на атрыманне льготных крэдытаў, субсідый і іншых формаў дзяржаўнай падтрымкі (і адпаведна — на ўключэнне ў спісы на льготнае крэдытаванне) акрамя сукупнага даходу ў сям'і павінна ўлічвацца і маёмаснае становішча гэтай сям'і. У прыватнасці, на атрыманне льготнага крэдыту могуць прэтэндаваць грамадзяне, якія валодаюць заяўленай маёмасцю, агульны кошт якой не перавышае двухразовага гранічнага памеру льготнага крэдыту для гэтай сям'і.

Для аднясення грамадзяніна да катэгорыі малазабяспечаных ім падаюцца звесткі пра сукупны даход і маёмаснае становішча сям'і ў орган, у якім ён знаходзіцца на ўліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па адзінай форме, што зацверджана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У склад маёмасці сям'і, якая ўлічваецца, уключаюцца прыналежныя на праве ўласнасці:

жылыя дамы з надворнымі пабудовамі, дачы і садовыя домікі, гаражы, гаспадарчыя і складскія памяшканні, іншыя збудаванні і не завершаныя будаўніцтвам аб'екты, кватэры, у тым ліку тыя, што знаходзяцца ў іншых населеных пунктах, а таксама іх часткі (долі);

транспартныя сродкі (акрамя мапедаў, веласіпедаў і гужавога транспарту), кошт кожнага з якіх перавышае 35-разовы памер зацверджанага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з 4 чалавек, які дзейнічае на дату падачы дакументаў для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту і (або) на дату падачы дакументаў на атрыманне субсідыі, за выключэннем спецтранспарту, набытага ў адпаведнасці з заключэннем медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі праз органы сацыяльнай абароны бясплатна або на льготных умовах.

Віктар САВІЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета падыходзіць наша чарга на будаўніцтва кватэры ў ЖБК. Вядома, што пры ўключэнні сям'і ў спісы на льготнае крэдытаванне ўлічваецца сукупны даход сямейнікаў і іх маёмаснае становішча. А як яно вызначаецца?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика