У Хельсінкі праходзіць Беларуска‑фінляндскі інвестыцыйна‑эканамічны форум. 21.by

У Хельсінкі праходзіць Беларуска‑фінляндскі інвестыцыйна‑эканамічны форум

21.04.2010 11:23 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Хельсінкі 20 красавіка пачаў працу II Беларуска‑фінляндскі інвестыцыйна‑эканамічны форум. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі. У склад дэлегацыі ўвайшлі таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства эканомікі, Міністэрства энергетыкі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускай гандлёва‑прамысловай палаты. У працы форуму возьме ўдзел дэлегацыя беларускіх бізнес‑колаў.

У рамках форуму плануецца абмеркаваць перспектывы беларуска‑фінляндскага гандлёва‑эканамічнага ўзаемадзеяння, актуальныя пытанні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, машынабудавання, электроннай і электратэхнічнай прамысловасці, дрэваапрацоўкі.

Форум прадоўжыць сваю працу да 23 красавіка.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Хельсінкі 20 красавіка пачаў працу II Беларуска‑фінляндскі інвестыцыйна‑эканамічны форум. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика