Беларусь заняла апошняе месца ў СНД па росце ВУП у першым квартале
06.05.2010 11:29
—
Новости Экономики
|
Беларусь заняла апошняе месца сярод краін СНД па тэмпах росту ВУП у першым квартале 2010 году з паказчыкам 4% да аналагічнага перыяду 2009 году, сведчаць дадзеныя Статкамітэта СНД. Самы высокі рост эканомікі ВУП зафіксаваны ў Кіргізіі, дзе ВУП павялічыўся на 16,4% у параўнанні са студзенем — сакавіком 2009 году. ВУП Узбекістана вырас на 7,6%, Таджыкістана — на 6,8, Казахстана — на 6,6%, Арменіі — на 5,5%, Азербайджана — на 5,4%, Расіі — на 4,5%. Па астатніх дзяржавах садружнасці інфармацыя адсутнічае. У сярэднім ВУП краін садружнасці ў студзені — сакавіку 2010 году павялічыўся на 4,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 году. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь заняла апошняе месца сярод краін СНД па тэмпах росту ВУП у першым квартале 2010 году з паказчыкам 4% да аналагічнага перыяду 2009 году, сведчаць... |
|