У Менск зноў едуць экспэрты МВФ. 21.by

У Менск зноў едуць экспэрты МВФ

11.05.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Менск прыбываюць экспэрты Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі па Беларусі Крыстафэрам Джарвісам.Афіцыйна праца пачнецца заўтра і завершыцца 25 траўня. Паведамляецца, што падчас перамоваў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў будуць закранутыя пытаньні сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, грашова-крэдытнай і падатковай палітыкі. Гэтаксама будзе перагледжаны макраэканамічны прагноз для Беларусі, абмеркаваны рэжым валютнага курсу. 

Раней беларускія ўлады заяўлялі пра магчымасьць абмеркаваньня новай крэдытнай праграмы. Аднак у інтэрвію агенцтву "Рэйтэр" 4 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь ня будзе прасіць МВФ аб новых праграмах крэдытаваньня на тле ажыўленьня эканомікі, але разьлічвае на кансультацыі спэцыялістаў фонду па эканамічнай палітыцы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Менск прыбываюць экспэрты Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі па Беларусі Крыстафэрам Джарвісам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика