Беларусь найбольш гандлявала з Расіяй, Нідэрландамі, Украінай…. 21.by

Беларусь найбольш гандлявала з Расіяй, Нідэрландамі, Украінай…

20.05.2010 10:25 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На долю першай краіны прыйшлося 48% ад усяго аб’ёму таваразвароту краіны ў першым квартале гэтага года, з Нідэрландамі гэтая доля складала 6,5%, з Украінай — 6,4%.

Акрамя таго, паводле звестак Мінэканомікі, сярод асноўных гандлёвых партнёраў нашай краіны — Германія з 4,3% ад усяго аб’ёму таваразвароту ў першым квартале, Кітай — 3,9%, Польшча — 3,8%, Бразілія — 1,9%, Злучанае Каралеўства — 1,8%, Італія — 1,7%, Літва — 1,2%. Наогул, за студзень—сакавік зарэгістраваныя аб’ёмы экспартна‑імпартных аперацый Беларусі са 160 краінамі свету: тавары пастаўляліся на рынкі 126 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 135 краінах.

З агульнага аб’ёму экспарту краіны на долю Расіі прыходзілася 38,5%, астатніх краін Садружнасці — 12%, краін ЕС — 32,2%, астатніх краін — 17,3%. Імпарт з Расіі склаў 55,8 % ад агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД — 5,9%, краін ЕС — 20,4%, астатніх краін — 17,9%.


Ігар Грышын, Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На долю першай краіны прыйшлося 48% ад усяго аб’ёму таваразвароту краіны ў першым квартале гэтага года, з Нідэрландамі гэтая доля складала 6,5%, з Украінай — 6,4%. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика