Зноў павышаюцца рознічныя цэны на цукар. 21.by

Зноў павышаюцца рознічныя цэны на цукар

31.05.2010 13:01 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фіксаваныя рознічныя цэны на цукар‑пясок для рэалізацыі насельніцтву 31 мая павышаюцца ў сярэднім на 5%. Адпаведную пастанову (№ 87) Міністэрства эканомікі прыняло 15 мая.

Як паведаміла прэс‑служба Мінэканомікі, згодна з дакументам рознічная цана на цукар‑пясок вагавы складзе 2.720 рублёў за кілаграм,

на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па кілаграме — 2.980 рублёў.

Таксама на 5% павышана мінімальная адпускная цана цукру для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.

Як растлумачыла прэс‑служба, рашэнне аб павышэнні цэн прынята «з улікам наяўных у сумежных дзяржавах больш высокіх рознічных цэн на цукар‑пясок і ў мэтах паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый паводле прапановы канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Папярэднія павышэнні цэн на цукар былі 30 сакавіка і 27 лютага — у сярэднім на 5%, да гэтага — 28 студзеня ў сярэднім на 10%.


Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фіксаваныя рознічныя цэны на цукар‑пясок для рэалізацыі насельніцтву 31 мая павышаюцца ў сярэднім на 5%. Адпаведную пастанову (№ 87) Міністэрства эканомікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика